26 красавiка 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталікі і юдэі разам маліліся пад Воршай

Каталікі і юдэі разам маліліся пад Воршай

Мерапрыемства падрыхтавалі аршанскія актывісты.

16 красавіка пад Воршай на Кабыляцкай гары, у месцы масавых расстрэлаў, адбылася супольная малітва, якую правялі настаяцель касцёла Святога Язэпа з Воршы ксёндз Вадзім і старшыня габрэйскай суполкі «Сімха» Андрэй Дарафееў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Перад малітвай сваякі расстраляных у Воршы добраўпарадкавалі месца масавых расстрэлаў - мемарыял на Кабыляцкай гары. 16 красавіка на гары з'явіўся і новы помнік з імёнамі расстраляных. Ініцыятыва «Расстраляныя ў Воршы» мае шмат планаў увекавечання памяці бязвінна рэпрэсаваных.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках