25 красавiка 2024, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ерун Бэйрнарт: У Беларусі я ўбачыў сучаснае рабства

50
Ерун Бэйрнарт: У Беларусі я ўбачыў сучаснае рабства

Міжнародныя прафсаюзы далі беларускаму ўраду час да чэрвеня 2018 года.

Становішча працоўных у Беларусі не паляпшаецца. Болей за тое, зь вясны 2017 году яно ўскладнілася.

Такія высновы зрабілі ўвечары 18 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску дырэктар па правах чалавека і прафсаюзаў Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Ерун Бэйрнарт і намесьнік генэральнага сакратара міжнароднага аб’яднаньня прафсаюзаў прамысловых рабочых сьвету IndustriALL Кемаль Эзкан. Абодва яны ўваходзяць у склад супольнай міжнароднай місіі. Сёньня яны сустракаліся з чыноўнікамі двух беларускіх міністэрстваў — працы і сацыяльнай абароны, а таксама замежных спраў, паведамляе «Радыё Свабода».

Бэйрнарт: У Беларусі я пабачыў сучаснае рабства

Ерун Бэйрнарт сказаў журналістам, што ён бэльгіец. Яму было сорамна за тое, што яго землякі ў свой час нарабілі ў Конга, калі гэтая краіна была бэльгійскай калоніяй. Але ў Беларусі, паводле прафсаюзнага дзеяча, ён пабачыў сучаснае рабства:

«Ужо шмат год Беларусь выклікае заклапочанасць у Міжнароднай арганізацыі працы, якая адсочвае становішча з правамі чалавека ў свеце. Беларусь мае тут рэйтынг 5. І гэта не школьная пяцёрка, якой радуюцца дзеці. Наадварот, пяты — гэта найгоршы рэйтынг. Недапушчальна, калі незалежныя прафсаюзы не могуць знайсці юрыдычны адрас для рэгістрацыі, калі людзі баяцца ўступаць у незалежныя прафсаюзы, баючыся, што з імі пасля гэтага скасуюць кантракты».

Асабліва непрымальная для спадара Бэйрнарта залежнасць свабодных прафсаюзаў ад стаўлення да іх уладных структураў.

«Калі незалежным прафсаюзам патрэбны дазвол уладаў на мірныя пікеты, як гэта абавязкова ў Беларусі, то тады нармальная прафсаюзная дзейнасць тут немагчымая» — сказаў Ерун Бэйрнарт.

Пасля сустрэч з беларускімі чыноўнікамі ён прызнаўся, што не пабачыў у іх «ярка выражанага жадання весці працу ў кірунку зменаў».

Эзкан: Логіка дэкрэту №3 застаецца і ў дэкрэце №1

Намеснік генеральнага сакратара IndustriALL прызнаўся журналістам, што ён не разумее сутнасці так званага «дэкрэту аб дармаедах»:

«Нам немагчыма зразумець, што ўносіць нейкія плацяжы ў бюджэт павінны беспрацоўныя. Многія ж з іх не па сваёй волі засталіся без працы.

Так, дэкрэт №3 не быў рэалізаваны. Яго замянілі на дэкрэт №1. Але логіка дакументу не змянілася. Па-ранейшаму на плечы беларусаў кладзецца дадатковая фінансавая нагрузка».

Эзкан сказаў таксама, што сёння місія запатрабавала ад ураду Беларусі адмовіцца ад дзвюх важных рэчаў: рэалізацыі дэкрэту № 1 і далейшага заключэння з працоўнымі кароткачасовых кантрактаў, якія вяжуць людзей па руках і нагах.

Намеснік генеральнага сакратара IndustriALL сказаў, што чакае рэакцыі ўладаў на гэтыя патрабаванні міжнародных прафсаюзаў. Час адказу, падкрэсліў Кемаль Эзкан, абмежаваны: да чэрвеня 2018 году.

Як сказаў старшыня незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці Беларусі Генадзь Фядыніч, у міжнародных арганізацый існуюць рычагі ўздзеяння на беларускія ўлады. Так, Беларусь можа апынуцца ў так званым «кароткім спісе» Міжнароднай арганізацыі працы. У яго ўключаюцца краіны, становішча з правамі працоўных у якіх становіцца прадметам разгляду на канферэнцыі МАП.

Чарговая канферэнцыя адбудзецца ў чэрвені ў Жэневе. Гэтым і тлумачыцца той тэрмін, пра які казаў Кемаль Эзкан. Генадзь Фядыніч нагадвае, што еўрапейскія прафсаюзы могуць уплываць на свае ўрады і праз іх стварыць некаторыя нязручнасці беларускім уладам у іх дачыненнях з Еўразвязам.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках