Германія паспяхова правяла таемныя выпрабаванні балістычнай ракеты
4- 3.09.2026, 7:39
- 1,204
LORA была распрацаваная і вырабленая ў Ізраілі.
У ноч на 2 верасня ВМС Германіі таемна і паспяхова выпрабавалі ізраільскую балістычную ракету LORA ў Паўночнай Атландыцы. Цяпер планы па іх набыцці будуць паскораныя.
Аб гэтым паведамляе Tagesspiegel.
Для правядзення выпрабаванняў у марской акваторыі паміж Ірландыяй і Ісландыяй былі разгорнутыя два нямецкія фрэгаты. Падрыхтоўка да выпрабаванняў вялася ў асноўным у сакрэце, хоць суднаходства і паветраныя зносіны былі публічна папярэджаныя за 45 дзён да іх правядзення.
«Паспяховы пуск балістычнай ракеты мінулай ноччу ў Паўночнай Атлантыцы ўвайшоў у гісторыю ваенна-марскіх сіл. Я надзвычай рады гэтаму дасягненню. Яе патэнцыйная далёкасць дзеяння пераўзыходзіць усё, што нам было вядома раней», — заявіў інспектар ВМС Ян Крысціян Каак.
Выданне тлумачыць, што LORA — гэта балістычная ракета, распрацаваная і вырабленая ў Ізраілі, і неаднаразова выкарыстоўвалася Ізраілем. Гэтыя ракеты пастаўляюцца ў пускавым кантэйнеры, што дазваляе адносна хутка разгартаць іх з караблёў.
Пры гэтым далёкасць дзеяння гэтых ракет складае больш за 500 км. У выпадку, калі Германія іх набудзе, нямецкая армія атрымае другое хуткадаступнае ўзбраенне для барацьбы з наземнымі мэтамі. Першымі з'яўляюцца крылатыя ракеты Taurus.
«Набыццё гэтай сістэмы стане часткай праграм узбраенняў, запушчаных пасля пачатку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны, накіраваных на стрымліванне Расіі», — дадала выданне.