19 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ерэване на плошчы Рэспублікі праходзіць мітынг (Відэа, анлайн)

8
У Ерэване на плошчы Рэспублікі праходзіць мітынг (Відэа, анлайн)
Фота: photolure.am

Перад пачаткам мітынгу прагучаў гімн Арменіі і быў разгорнуты 100-метровы армянскі сцяг.

Сёння вечарам у Ерэване на плошчы Рэспублікі праходзіць мітынг прыхільнікаў апазіцыйнага руху, які выступае супраць прэм'ерства экс-прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна, паведамляе azatutyun.am.

Перад пачаткам мітынгу прагучаў гімн Арменіі і быў разгорнуты 100-метровы армянскі сцяг, які, са слоў арганізатараў мітынгу быў пашыты ў Гішпаніі падчас чатырохдзённай красавіцкай вайны ў Карабаху 2016 годзе і які ім даслала армянская абшчына Гішпаніі.

Выступаючы перад прысутнымі адзін з лідараў руху Армен Грыгаран заявіў, што сёння, акрамя Ерэвана, акцыі пратэсту прайшлі і ў іншых гарадах краіны, між іншым, у Гюмры і Ванадзор, а таксама ў дыяспары, між іншым у Маскве і Марсэлі.

Апазіцыянер Давід Санасарян у сваім выступе заклікаў усіх грамадзян і арганізацыі спыніць працу і далучыцца да пратэсту. Ён паведаміў, што адна арганізацыя, якая працуе ў медыцынскай сферы, ужо заявіла пра тое, што спыняе працу на час пратэстаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках