29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачым цяпер кватэры ў гістарычным цэнтры Менска

2
Пачым цяпер кватэры ў гістарычным цэнтры Менска

У рыэлтарскіх базах ёсць прапановы, дзе кошт квадратнага метра ў звычайных з выгляду кватэрах проста зашкальвае.

Прычына крыецца ў месцазнаходжанні - гэта жыллё ў цэнтры горада. Напрыклад, квадратны метр у трохпакаёвай кватэры ў Траецкім прадмесці гаспадары ацанілі ў 5714 даляраў у эквіваленце. І гэта не мяжа. Самыя цікавыя варыянты жылля ў цэнтры горада з коштамі - у падборцы tut.by.

У Траецкім прадмесці

Трохпакаёвая кватэра плошчай 70 квадратных метраў прадаецца ў доме 1917 года пабудовы. Адрас - вуліца Старавіленская, 14. «Усе вокны выходзяць на набярэжную і «Востраў слёз». Дом цагляны (метровыя сцены). Пад'езд акуратны, добрыя суседзі», - гаворыцца ў абвестцы. Дом носіць статус гістарычнай каштоўнасці. Кватэру прадаюць за 400 тысяч даляраў у эквіваленце.

На вуліцы Леніна, 4

У сталінцы прапануюць двухпакаёвую кватэру плошчай 56 квадратных метраў. Жыллё размешчанае ў цэнтры горада - адсюль значная частка славутасцяў горада знаходзіцца ў крокавай даступнасці. Каштуе кватэра 240 тысяч даляраў, па 4286 за квадратны метр.

У завулку Міхайлаўскім, 4

Трохпакаёвая кватэра з выглядам на Міхайлаўскі сквер размешчаная ў сталінцы 1950 года пабудовы. Плошча - 83 квадратныя метры. Кошт - 146 тысяч даляраў, па 1749 за «квадрат».

Каля Нацыянальнага Мастацкага музея

На вуліцы Кірава, 33, прапануюць двухузроўневую кватэру плошчай 117 квадратных метраў. Жыллё прадаюць з мэбляй і тэхнікай за 260 тысяч еўраў, па 2220 за квадратны метр.

З выглядам на ГУМ і Нацбанк

Сонечная цёплая сталінка з тоўстымі сценамі, шырокімі падаконнямі і трохметровымі столямі. Вокны патрабуюць замены, сцены - афарбоўкі. На падлозе - стары дубовы паркет. Сантэхніка і трубаправод цалкам рэканструяваны ў 2009 годзе, гаворыцца ў абвестцы аб продажы двухпакаёвай кватэры на праспекце Незалежнасці, 23. Плошча кватэры - 54 квадратных метры. Прадаюць за 120 тысяч даляраў, па 2233 за квадратны метр.

Побач са стадыёнам «Дынама»

Аднапакаёвую кватэру прапануюць у доме на вуліцы Кірава, 23. Дом носіць статус гістарычнай каштоўнасці і цяпер знаходзіцца на капітальным рамонце. Плошча кватэры - 41 квадратны метр, вышыня столяў - 4 метры. Прадаюць кватэру за 82 тысячы даляраў, па 1992 за квадратны метр.

З выглядам на Купалаўскі тэатр

У доме на Карла Маркса, 36, прадаюць трохпакаёвую кватэру плошчай 88 квадратных метраў. Дом 1953 года пабудовы, вядомы тым, што ў ім пражывала творчая эліта. За што ў народзе дом ведаюць як «пісьменніцкі». Прадаюць кватэру за 200 тысяч даляраў, па 2261 за квадратны метр.

На вуліцы Энгельса, 18

Дом, у якім размешчаная гэтая двухузроўневая кватэра, носіць статус гістарычнай каштоўнасці і размешчаны ў цэнтры горада. Плошча жылля - 67 квадратных метраў. Вышыня столяў - 4,3 метры. Кватэру прадаюць за 146 тысяч даляраў, па 2173 за квадратны метр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках