26 красавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія сумы збіраюць з беларусаў на «суботнік»

29
Якія сумы збіраюць з беларусаў на «суботнік»

Сумы пабораў залежаць ад прафесіі.

У Беларусі на 21 красавіка запланаваны агульнарэспубліканскі суботнік. Некаторыя арганізацыі пастанавілі не выводзіць сваіх работнікаў у іх выхадны на бясплатныя грамадскія працы, а замест гэтага «адкупляюцца» - збіраюць грошы з супрацоўнікаў. Партал tut.by распытаў беларусаў, якія сумы грошай яны ахвяравалі на суботнік.

Колькі суботнік каштавацьме медыцыне і адукацыі

У школах расцэнкі залежаць ад досведу супрацоўніка або яго заробку. «Калі ў мінулым годзе ўсе настаўнікі здавалі пяць рублёў, то ў гэтым годзе ў кожнага педагога розная сума. Ніхто не можа растлумачыць, ад чаго яна залежыць. Больш дасведчаныя настаўнікі з вялікім стажам і, адпаведна, з большым заробакам здаюць па тры рублі, а я, малады спецыяліст з мінімальным заробкам, здаю чамусьці сем рублёў», - распавядае настаўніца Яна, якая працуе ў Лошыцкай школе. Спадарыня кажа, што на пытанне, чаму грошы афіцыйна не адымаюць з заробку, яна адказу не атрымала.

Ганне з Гомеля суботнік каштавацьме 2 рублі - сума ўстанаўліваецца, зыходзячы з заробку. Ейная мама таксама працуе настаўніцай і заплаціць паўтара рубля. Пры гэтым на працу таксама трэба абавязкова выйсці. «Усім сказалі здаць па тры рублі. Але аддам менш, бо ведаю, што гэта добраахвотная справа», - кажа гомельская настаўніца Аліна і дадае, што збор сродкаў «хутчэй, прымусовы». Акрамя гэтага, трэба ў сваім кабінеце памыць вокны і прыбраць з іх уцяпляльную стужку.

Крысціна працуе ў школе педагогам-арганізатарам і на суботнік пералічыць пяць рублёў.

- Гэта мінімальны адсотак ад тарыфу. Да нас прыйшлі і сказалі - здаць грошы і распісацца, прыходзіць не трэба. Пры гэтым мы з калегамі нядаўна прыбіралі ў мясцовым парку на просьбу начальства - гэта накшталт просьба, але і адмовіцца не было варыянту.

Медсястры Марыне за суботнік налічылі сем рублёў. «Наколькі мне вядома, у іншых арганізацыях вылічваюць адразу з заробку, а ў нас па-старому ведамасці запаўняюць». Прыехаць папрацаваць пажадана, але «гэта справа добраахвотная».

Інтэрн Яна распавядае, што на суботнік яны здаюць суму «дзесьці блізу рубля» і на працу не прыходзяць. Алена працуе ў радзільні, дзе санітаркі на суботнік павінны аддаць паўтара рубля, лабаранты - чатыры рублі, лекары - восем рублёў. Плюс да гэтага трэба прыйсці і дапамагчы прыбраць тэрыторыю.

Колькі суботнік каштаваў прадпрыемствам, МУС і IT-фірме

Сяргей працуе ў дзяржаўнай канторы. Яго папрасілі здаць пяць рублёў і выйсці на працу да абеду. «Грошы аддаём гатоўкай, здаём грошы добраахвотна-прымусова, - распавядае мужчына. - Асабіста я аддам вялікую суму. Сродкі ідуць на дзіцячыя лагеры і помнікі, на такое не шкада».

Андрэй, супрацоўнік Дэпартамента МУС, аддаў на суботнік пяць рублёў. Канстанцін працуе слесарам на хімічным прадпрыемстве і таксама - пяць рублёў. «Інжынерам больш, дзесяць рублёў», - дадае хлопец. Выходзіць на працу пры гэтым не трэба.

- У наступным суботніку ўдзельнічаць адназначна не буду, думаю, што такія рэчы - гэта перажыткамі савецкага мінулага. Мне не падабаецца, што я павінен у непрацоўны дзень выйсці з дому і выконваць працу службаў ЖКГ, за якую яны атрымліваюць грошы з маіх падаткаў, - распавядае Сяргей, які працуе ў IT.

Мужчына ўзгадвае, што на мінулай працы аддзел кадраў рассылаў паведамленне пра набліжэнне суботніку, а кіраўніцтва пералічвала на яго частку заробку супрацоўнікаў.

- Пры гэтым ніякай згоды не патрабавалася. На новай працы мы добраахвотна-прымусова пісалі заяву, дзе паказвалі, што просім пералічыць пэўную суму на рахунак суботніка. Суму выбіралі самі, але быў рэкамендаваны мінімум - пяць рублёў. У мінулым годзе я спрабаваў гаварыць з шэфам з гэтай нагоды, але мне сказалі, што гэта праява лаяльнасці да кампаніі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках