26 красавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсэн Венгер сыходзіць з пасады галоўнага трэнера лонданскага «Арсенала»

Арсэн Венгер сыходзіць з пасады галоўнага трэнера лонданскага «Арсенала»
АРСЭН ВЕНГЕР

Клуб выпраўляе Венгера хэштэгам #MerciArsène.

Нязменны трэнер клуба ангельскай Прэм'ер-лігі «Арсенал» француз Арсэн Венгер заявіў, што пакіне сваю пасаду. За апошнія гады Венгер неаднаразова зазнаваў крытыку праз вынікі каманды, піша bbc.com.

Венгер прапрацаваў галоўным трэнерам клуба 22 гады. Пад ягоным кіраўніцтвам клуб тройчы перамагаў у чэмпіянаце Англіі і здабыў сем Кубкаў Англіі. У 68-гадовага трэнера рэкорд у ліку матчаў у ангельскай Прэм'ер-лізе (823).

«Пасля стараннага разгляду і далейшага абмеркавання з клубам я адчуваю, што настаў час сысці ў адстаўку ў канцы сезону», - гаворыцца ў звароце Венгера, апублікаваным на афіцыйным сайце «Арсенала».

«Я ўдзячны за аказаны мне гонар - служыць клубу цягам столькіх незабыўных гадоў», - заявіў Венгер.

«Прыхільнікам «Арсенала» - захоўвайце каштоўнасці клуба», дадаў трэнер.

«Для нас гэта адзін з самых цяжкіх дзён у гісторыі нашага спорту», - пракаментаваў сыход трэнера ўладальнік кантрольнага пакета клуба Стэн Кронке.

«Ягоную даўгавечнасць і паслядоўнасць цягам такога доўгага часу [...] не перасягнуць нікому», - сказаў Кронке.

Раней Венгер казаў, што ўважае свайго суайчынніка і былога падапечнага Патрыка Віейра прэтэндэнтам на пасаду галоўнага трэнера «Арсенала» ў будучыні.

Клуб выпраўляе Венгера хэштэгам #MerciArsène (фр.«ДзякуйАрсэн»).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках