26 красавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыфметыка Сержа Саргсяна - супраць Сержа Саргсяна

4
Арыфметыка Сержа Саргсяна - супраць Сержа Саргсяна
Серж Саргсян
ФОТА: HAYASTANNEWS.COM

«Арыфметыка» прэм'ер-міністра Арменіі працуе супраць яго самога.

Учора, выступаючы ў Нацыянальным сходзе, Серж Саргсян згадаў пра акцыі, якія праходзяць у Ерэване, і сказаў з іроніяй: «Вы лепш за ўсіх ведаеце, колькі чалавек удзельнічае ў гэтых акцыях». Нібыта удзельнічае вельмі мала людзей, і пратэстанты не выказваюць меркавання большасці, піша armtimes.com.

На першай з вышэйпададзеных фатаграфій - адзін з самых маштабных мітынгаў, калі-небудзь арганізаваных Сержам Саргсянам. Ён адбыўся 26 лютага 2008 года на плошчы Рэспублікі ў Ерэване. Паралельна фатаграфіям з гэтага мітынгу камера «АЖ» зафіксавала і дзясяткі аўтобусаў, на якіх людзей дастаўлялі для ўдзелу ў мітынгах Сержа Саргсяна. Камера таксама зафіксавала, як большасць людзей, прывезеных на мітынг Сержа Саргсяна, не дачакаўшыся нават заканчэння ягонага выступу, вялікімі гуртамі накіраваліся па Паўночным праспекце да плошчы Рэспублікі, дзе ў тыя дні праходзілі дзень і ноч мітынгі апазіцыі.

На другой фатаграфіі - мітынг ініцыятывы «Зрабі крок, не - Сержу», які праходзіў праз некалькі гадзін пасля вышэйзгаданай заявы. Відавочна, што колькасць людзей, мякка кажучы, была значна большай, прычым арганізатары гэтага мітынгу не дастаўлялі удзельнікаў мітынгу. Наадварот, паліцыя дзясяткамі затрымлівала патэнцыйных удзельнікаў і дастаўляла ў пастарункі. А значыць, учорашняя «арыфметыка» Сержа Саргсяна працуе супраць яго самога. І цяпер кожны грамадзянін можа вымяраць рэйтынг Сержа Саргсяна колькасцю ўдзельнікаў ягонага самага маштабнага мітынгу і з іроніяй заяўляць: «Вы лепш за ўсіх ведаеце, колькі чалавек удзельнічала на самым маштабным мітынгу Сержа Саргсяна».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках