23 красавiка 2024, aўторак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: У супрацьстаянні з Захадам РФ не здолее перамагчы

5
Віктар Шандаровіч: У супрацьстаянні з Захадам РФ не здолее перамагчы
Віктар Шандаровіч
ФОТА: DELFI

Адзінае, чым Расея можа шантажаваць свет - хіба што калектыўным самагубствам.

Стасунак вайсковых сіл Расеі і краін Захаду - не на карысць РФ. Такое меркаванне расейскі пісьменнік і публіцыст Віктар Шандаровіч выказаў у інтэрв'ю "Цензор.НЕТ", адказваючы на пытанне аб "памеры ўтаймавальнай кашулі" для рэжыму прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

"Адзінае, чым Расея можа шантажаваць свет, - гэта хіба што калектыўным самагубствам. Бо стасунак вайсковых сіл быў высветлены ў гісторыі з ПВК (прыватнай вайсковай кампаніяй - заўвага) "Вагнер" месяц таму. Калі Амэрыка наважыла згуляць з намі ў нашу гульню пад назвай "ихтамнет", - сказаў ён.

Са слоў пісьменніка, Расея сама "падрыхтавала сабе гэтыя граблі".

"Стасунак сіл, вядома, не на нашу карысць. Мы можам зладзіць пекла, але мы не можам перамагчы. І тут зноў узнікае гэтае галоўнае пытанне: сімулюе Пуцін ці сапраўды з’ехаў з глузду? І да якой ступені гэта калектыўнае вар'яцтва? Бо генерал Шаманаў (кіраўнік камітэта абароны Дзяржаўнай думы РФ Уладзімір Шаманаў - заўвага) ужо кажа, што не выключае ядзернай вайны", - адзначыў Шандаровіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках