2 кастрычнiка 2026, Пятніца, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія ўначы зноў атакавала Паўднёвы мост у Кіеве

Расія ўначы зноў атакавала Паўднёвы мост у Кіеве

Пра ўдар стала вядома каля пятай раніцы.

Уначы 2 кастрычніка Расія зноў нанесла ўдар па Паўднёвым мосце ў Кіеве. На месца выехалі аператыўныя службы.

Пра гэта паведамляе Chartrer97.org са спасылкай на мэра Кіева Віталія Клічко.

Пра ўдар па мосце стала вядома каля 05:03. Наступствы высвятляюцца: дадзеных пра разбурэнні або пацярпелых пакуль няма.

Абломкі ў Галасееўскім раёне

За некалькі хвілін да таго ў Галасееўскім раёне абломкі ўпалі на адкрытую тэрыторыю. Ударная хваля пашкодзіла вокны ў нежылым будынку і некалькі аўтамабіляў. Абышлося без пажару і пацярпелых.

Першы ўдар Паўднёвы мост атрымаў удзень 1 кастрычніка, калі два дроны трапілі паблізу яго апоры. Рух метро і наземнага транспарту спынілі, але спецыялісты «Кіеўаўтадармосту» крытычных пашкоджанняў не выявілі. Аўтобусы №22 і 91 вярнуліся на звыклыя маршруты, а цягнікі «зялёнай» лініі па мосце часова не курсавалі.

У той жа вечар расіяне паўторна атакавалі мост, і гэтым разам наступствы аказаліся больш сур'ёзнымі. Паводле папярэдніх даных, дрон пашкодзіў апору маста, адбойнік, дарожнае палатно і ахоўную бетонную агароджу метрапалітэна. Рух транспарту па мосце зноў спынілі, а спецыялісты метро абясточылі шлях.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲