4 траўня 2024, Субота, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК увёў санкцыі ў дачыненні да Беларусі

7
МАК увёў санкцыі ў дачыненні да Беларусі
ФОТА: GETTY IMAGES

Беларусь пакараная за парушэнне антыдопінгавых нормаў.

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах паведаміў аб скарачэнні квот на Алімпійскія гульні для нацыянальных федэрацый, якія маюць праблемы з допінгам.

На думку Баха, змагацца з парушальнікамі можна на прыкладзе Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF), якая не дапускае краіны, «якія трапілі на гарачым», на чэмпіянат свету і Алімпіяду, пішуць naviny.by.

Адзначаецца, што цяжкаатлеты Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расеі за парушэнне антыдопінгавых нормаў будуць прадстаўленыя на Гульнях-2020 адным спартоўцам і адной спартоўкай.

Галоўны функцыянер сусветнага алімпійскага руху выказаў надзею, што да Токіё-2020 праграма тэставання перад АГ будзе такой жа паспяховай, як і перад Пхенчханам 2018.

Нагадаем, за шэсць летніх Алімпіяд, у якіх бралі ўдзел беларускія спартоўцы, цяжкаатлеты здабылі 10 узнагарод: 1 - золата, 3 - срэбры, 6 - бронзаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках