Лукашэнка зноў паабяцаў адпраўляць нерадлівых працаўнікоў у армію
8- 30.07.2026, 11:09
- 1,968
Новая ідэя-фікс дыктатара.
Лукашэнка прыляцеў у Брэст. Сёння, 30 ліпеня, ледзь выйшаўшы з верталёта, ён не хаваў расчаравання ад убачанага.
«Я чакаў большага, шчыра кажучы! Увогуле нядрэнна, але захаплення няма…» — заявіў дыктатар.
Дасталося і тым, каго ён лічыць нерадлівымі працаўнікамі, — ім зноў пагражалі арміяй: «Тыя, хто не захоча праявіць сябе на працы, змогуць праявіць сябе ў арміі».
Падсумаваў Лукашэнка тым, што народ пара прывучаць да дысцыпліны — «хоць гэта і непапулярна з маіх вуснаў», прызнаў ён.
Раней дыктатар распарадзіўся адпраўляць у армію тых, хто дрэнна працуе і не захоўвае працоўную дысцыпліну ў сельскай гаспадарцы.