3 траўня 2024, Пятніца, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар гурта System of a Down падтрымаў пратэсты ў Арменіі

1
Лідар гурта System of a Down падтрымаў пратэсты ў Арменіі
СЕРЖ ТАНКЯН

Легендарны музыка Серж Танкян распавёў, што вельмі хацеў бы далучыцца да пратэстаў.

Лідар гурта System of a Down Серж Танкян запісаў відэазварот у падтрымку пратэстоўцаў, якія дамагаюцца адстаўкі прэм'ер-міністра Арменіі Сержа Саргсяна. Ролік апублікаваны на канале Танкяна ў ютубе.

Музыка армянскага паходжання распавёў, што вельмі хацеў бы далучыцца да пратэстаў у Ерэване. Ён папрасіў прабачэння, што не зможа прыехаць цяпер, але паабяцаў зрабіць гэта «найбліжэйшым часам». Ён таксама напісаў інструкцыю для пратэстоўцаў з некалькіх пунктаў, паведамляе currenttime.tv.

«Пазбягайце тэрміналогіі «каляровай рэвалюцыі», яна асацыюецца з супрацьстаяннем Усход-Захад. Наша барацьба не ў тым, каб быць за ці супраць Усходу ці Захаду, яна за справядлівасць і прагрэсіўныя змены. Мы не хочам быць дзяржавай-васалам якой-небудзь імперыі, нам патрэбныя добрыя стасункі з усімі», - сказаў Танкян.

Музыка заклікаў пратэстоўцаў канкрэтызаваць патрабаванні - дамагацца адстаўкі Саргсяна не толькі з пасады прэм'ер-міністра, але і ягонага сыходу з пазіцыі лідара сваёй партыі, і патрабаваць пакета рэформаў.

«Прадаўжайце ваш мірны супраціў, пазбягайце пастак правакатараў, яны атрымаюць па заслугах, калі іх кіраўнікі ў адзін цудоўны дзень пазбавяцца сваіх пасадаў, і яны будуць вымушаныя прыйсці да вас з просьбай аб працы. Прадаўжайце быць гнуткімі, справядлівымі, сумленнымі і тымі, што любяць, прадаўжайце весці сябе з паліцыяй як з братамі і сёстрамі, бо яны напраўду з'яўляюцца такімі», - сказаў лідар гурта System of a Down.

У канцы роліка ён уключыў запіс дэма новай песні Electric Yerevan.

Пратэсты ў Ерэване прадаўжаюцца дзявяты дзень. Удзельнікі мітынгаў патрабуюць адстаўкі Сержа Саргсяна, які заняў пасаду прэм'ер-міністра пасля таго, як 10 гадоў быў прэзідэнтам краіны. У суботу, 21 красавіка паліцыя затрымала 62 чалавекі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках