20 красавiка 2024, Субота, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дно прабітае»: фатограф абвінаваціў Нацагенцтва турызму ў крадзяжы відэа

1
«Дно прабітае»: фатограф абвінаваціў Нацагенцтва турызму ў крадзяжы відэа

Агенцтва запазычыла відэа і перамагло з ім у конкурсе.

Вядомы фатограф і астраном Віктар Малышчыц напісаў пра тое, што Нацыянальнае агенцтва турызму запазычыла ягонае відэа, не паказаўшы аўтара, і... нават узяло прыз з гэтым відэа на рэкламным фестывалі, піша citydog.by.

Віктар піша, што спачатку выявіў на сайце агенцтва свае фота – «крадзеныя, вядома», – але потым знайшоў яшчэ больш дзіўную рэч:

«У 2017 агенцтва турызму ўдзельнічала ў фестывалі рэкламы "Белы квадрат" у намінацыі "Відэа і аўдыяпрацы", прапанаваўшы там свае працы "Беларусь: звыш за чаканне", "Менская вобласць" і... мой стары ролік "Беларусь у абдымках зорак". Падпісаўшы яго, вядома, сваім імем і заняўшы ў гэтай намінацыі 2-е месца».

Пры гэтым фатограф удакладняе, што спачатку агенцтва прасіла прабачэння за запазычанне фотаздымкаў, але потым прадстаўніца арганізацыі «нахаміла ў каментах».

«Дзякуй, дарагое агенцтва! Я шчыра ў вас верыў. Дно прабітае», – рэзюмуе фатограф.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках