29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты АЗХЗ наведалі раён Думы, дзе ўжывалася хімзброя

1
Эксперты АЗХЗ наведалі раён Думы, дзе ўжывалася хімзброя

Спецыялісты прыбылі ў Сірыю для збору ўзораў.

Місія Арганізацыі забароны хімічнай зброі (АЗХЗ) наведала ў суботу 21 красавіка адзін з раёнаў у горадзе Дума, у Сірыі, для збору ўзораў у сувязі з падазрэннямі, што 7 красавіка ў гэтым месцы ўжывалася хімічная зброя. Паводле вынікаў сённяшняй паездкі АЗХЗ прааналізуе сітуацыю і прыме пастанову пра магчымую новую паездку ў Думу, паведамляе «Радыё Свабода».

Некаторыя заходнія СМІ сцвярджалі, што напад быў здзейснены ўрадавымі войскамі рэжыму Башара Асада. ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя абвінавацілі сірыйскі ўрад ва ўжыванні хімічнай зброі супраць мірнага насельніцтва, а ў ноч з 13 на 14 красавіка ўзброенымі сіламі гэтых дзяржаваў былі нанесеныя кропкавыя ракетныя ўдары ў тры аб'екты, дзе, як сцвярджаецца, распрацоўвалася, выраблялася і захоўвалася хімічная зброя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках