18 красавiка 2024, Чацвер, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робатаў навучылі ідэальна збіраць мэблю з Ikea

Робатаў навучылі ідэальна збіраць мэблю з Ikea

Нейрасеціва будзе вывучаць розныя метады зборкі мэблі.

Інжынеры Наньянскага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Сінгапуры навучылі робата збіраць крэсла з Ikea, піша «Хайтек».

Робат складаецца з дзвюх механічных рук, у якія ўбудаваныя датчыкі сілы і 3D-камера. За 20 хвілінаў прылада можа сабраць крэсла, пры гэтым больш за палову часу робат шукаў у наборы неабходныя дэталі. Падобнае крэсла чалавек збірае прыкладна 45 хвілінаў, піша выданне. «Цяпер можна збіраць мэблю без нервовых зрываў і праклёнаў на адрас сабакі», – адзначае Wired.

Раней робаты не маглі збіраць падобныя рэчы, паколькі для іх зборкі неабходная дакладнасць да кожнага міліметра, а таксама – унікальная для кожнай дэталі сіла, з якой трэба ўстаўляць або ўшрубоўваць шканты ў пазы.

«Калі ёсць памылка пры мадэляванні аб'екта, то нічога не атрымаецца – рукі будуць цягнуць кавалак крэсла адна на адну, на гэтым зборка спыніцца», – апісваюць мінусы стваральнікі робата. У далейшым даследчыкі плануюць навучыць робата збіраць не толькі крэслы. Нейрасеціва будзе вывучаць розныя метады зборкі мэблі, не толькі з Ikea. Калі прылада з'явіцца ў кожным доме – пакуль не ясна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках