25 красавiка 2024, Чацвер, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На плошчы Рэспублікі ў Ерэване зачыталі пасланне арыштаванага Пашыняна

На плошчы Рэспублікі ў Ерэване зачыталі пасланне арыштаванага Пашыняна
НІКОЛ ПАШЫНЯН
ФОТА: EADAILY

Акцыі непадпарадкавання будуць трываць да таго часу, пакуль Саргсян не сыдзе.

Ні ў якім разе не ісці на сутыкненні, абыходзіць магчымыя месцы сутычак з паліцыяй. З такім пасланнем звярнуўся да ўдзельнікаў акцый пратэсту лідар руху «Мой крок», дэпутат парламента Нікол Пашынян. Ягонае пасланне ўдзельнікам мітынгу на плошчы Рэспублікі зачытала сябра партыі «Грамадзянская дамова» Лена Назаран, піша news.am.

Паводле ейных слоў, Пашынян сказаў, што барацьба павінна быць прадоўжаня незалежна ад яго прысутнасці. «Заўтра павінны здолець самаарганізавацца, ні ў якім разе не ісці на сутыкненні, абыходзіць магчымыя месцы сутычак з паліцыяй, уночы не заставацца на вуліцы», - зачытала яна ягоныя словы.

Сябра партыі «Грамадзянская дамова» Рубэн Рубінян адзначыў, што акцыі грамадзянскага непадпарадкавання будуць трываць да таго часу, пакуль Серж Саргсян не адступіць. Ён праінфармаваў, што акцыі будуць пачынацца кожным раніцай а 08.15. «Калі будуць правакаваць сутыкненні, не ідзіце на іх, мяняйце месца. Жыхары абласцей альбо далучаюцца да акцый у Ерэване, альбо праводзяць акцыі ля сябе. Не забываем пра татальныя страйкі», - сказаў ён.

Нагадаем, што сёння лідар пратэстаў у Арменіі Нікол Пашынян быў затрыманы паліцыяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках