10 кастрычнiка 2026, Субота, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы Украіны, Еўропы і ЗША ў Маямі завяршыліся датэрмінова

7
Перамовы Украіны, Еўропы і ЗША ў Маямі завяршыліся датэрмінова

Ці ўдасца спыніць вайну да зімы?

На наступны дзень перамоў у Маямі з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Еўропы і ЗША не будзе. Яны завяршыліся датэрмінова.

Пра гэта паведаміў старэйшы карэспандэнт Radio Free Europe/Radio Liberty ў Вашынгтоне Алякс Рауфоглу.

Крыніцы паведамілі журналісту, што на наступны дзень перамоў не будзе.

«Перамовы ў Маямі завяршыліся раней, чым планавалася. Наступнага дня не будзе», — напісаў Рауфоглу.

Перамовы ў Маямі

Нагадаем, прадстаўнікі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Еўракамісіі, Украіны і НАТА правялі ў Маямі перамовы аб дэскалацыі і заканчэнні вайны з Расіяй яшчэ да зімы.

Частка абмеркавання была прысвечаная найбольш важным пытанням: як падрыхтавацца да зімы, захаваць устойлівасць энергасістэмы і забяспечыць экспарт збожжа.

Бакі абмеркавалі гарантыі бяспекі і доўгатэрміновыя дамоўленасці, якія павінны абараніць Украіну і Еўропу ад новых войнаў. Асобнай тэмай сталі пасляваеннае аднаўленне Украіны, яе эканамічны рост і ўступленне ў ЕС.

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф назваў перамовы прадуктыўнымі. Паводле яго слоў, яны дапамаглі вызначыць пытанні, якія варта прапрацаваць перад наступным кантактам ЗША з Расіяй.

У той жа час стала вядома, што Мінфін ЗША дазволіў пастаўкі расійскага дызелю — з яго знялі санкцыі да 7 красавіка 2027 года.

Расія паставіць на амерыканскі і сусветны рынкі мільёны тон дызельнага паліва. Мінфін ЗША ўжо выдае часовую ліцэнзію, якая дазволіць краіне-агрэсарцы пачаць пастаўкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲