23 красавiка 2024, aўторак, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці будуць «фотапасткі» фіксаваць аўтамабілі без тэхагляду?

36
Ці будуць «фотапасткі» фіксаваць аўтамабілі без тэхагляду?

Як будуць разглядаць праблему, якая хвалюе кожнага беларускага кіроўцу.

У 2017 годзе было выдадзена 1,382 мільёна дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. У параўнанні з 2016 годам іх колькасць скарацілася на 160 тысяч, а за чатыры гады - прыкладна на 300 тысяч, паведамлялася раней.

Праблема з уведзеным у 2014 годзе дзяржаўным зборам за допуск аўтамабіляў да руху цяпер моцна абвастрылася. Колькасць кіроўцаў, якія праходзяць тэхагляд і аплачваюць збор, скарачаецца. Надоечы з'явілася прапанова выяўляць парушальнікаў праз бесперапынную фотафіксацыю. Ці стане гэта панацэяй, высвятлялі на адмысловым круглым стале.

«Віцебскі кур'ер» апублікаваў найважнейшыя цытаты:

«Дэпутат» Валер Барадзеня:

Валоданне аўтамабілем будзе станавіцца ўсё даражэйшым і даражэйшым.

«Трэба разы ў два знізіць стаўкі дарожнага збору і ўзмацніць жорсткасць кантролю. Можа быць, нават увесці адміністрацыйную адказнасць за нявыплату менавіта гэтага збору, адвязаўшы яго ад тэхагляду.

Самая папулярнае прапанова, якая ўвесь час паступае ў нашу камісію, - закласці збор у паліва. Напраўду гэта калектыўны эгаізм: давайце за кошт моцнага пашырэння базы плацельшчыкаў перакладзём гэты падатак на кожнага.

Самі па сабе адны камеры праблему не развяжуць. Прапрацаваць трэба ўсе кірункі: спачатку зніжаем стаўкі збору, потым адвязваем ад тэхагляду, уводзім сістэму штрафаў і ўкараняем сістэму бесперапыннай фотафіксацыі».

Намеснік дырэктара УП «Белтэхагляд» Уладзімір Півульскі:

«У людзей вельмі моцна ўпалі даходы, што не дазваляе падрыхтаваць аўтамабіль да тэхагляду: адрамантаваць тармазную сістэму, рухавік і ўсё астатняе».

Чалец назіральнай рады СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» Зміцер Курносенка:

«Тыя тэхналогіі, якія намі выкарыстоўваюцца, дазваляюць гэтае пытанне развязаць вельмі хутка. Сёння ў нас блізу 420 прылад фіксацыі парушэнняў устаноўлена на аўтамабільных дарогах. Да канца года іх будзе амаль 490. Кожны аўтамабіль, у якога ёсць дзяржаўны рэгістрацыйны знак, трапляючы ў зону кантролю, распазнаецца і заносіцца ў адпаведную базу звестак. Так што найбольш складаным будзе спалучэнне баз звестак, бо зусім недапушчальна, каб «лісты шчасця» сталі атрымліваць тыя, хто добрасумленна прайшоў тэхагляд і заплаціў збор. І яшчэ: важна, каб быў рэалізаваны прынцып роўнасці ўсіх. Трэба будзе павялічваць колькасць прылад.

Механізм адміністравання дзяржаўнага збору не быў ідэальным. І ў выніку мы, на жаль, сфармавалі свядомасць, якая як снежны ком павялічваецца сярод людзей: нягледзячы на абавязковасць аплаты гэтага дзяржаўнага збору, імавернасць таго, што чалавек будзе прыцягнуты да адказнасці, невялікая».

Кіраўнік Грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя экспэртаў і сюрвеераў на транспарце» Юрый Важнік:

«Калі нашай мэтай будзе толькі пакаранне парушальнікаў, ніякага пазітыўнага выніку ў нас не будзе. Людзі толькі ўзлуюцца.

Калі мэты немагчыма дасягнуць, то вінаватыя стваральнікі сістэмы, але не карыстальнікі.

Колькасць загінулых па віне няспраўнага транспарту складае блізу аднаго адсотка. Калі, нягледзячы на масавае ўхіленне ад тэхагляду, гэтая лічба не вырасла, то штосьці не так альбо са статыстыкай, альбо з эфектыўнасцю ТА.

Можна цяпер запусціць гэтую дарагую і непапулярную машыну вылоўлівання нядбайных неплацельшчыкаў. Аднак якія задачы мы ставім: дамагчыся таго, каб 99 адсоткаў зарэгістраваных аўтамабіляў праходзілі тэхагляд? Ці ж за кошт гэтых дзеянняў мы хочам знізіць аварыйнасць на дарогах умоўна на 20 адсоткаў?»

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках