27 красавiка 2024, Субота, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Беларусі будуць аплачваць камуналку «дармаеды» і іх сваякі

75
Як у Беларусі будуць аплачваць камуналку «дармаеды» і іх сваякі

Спаганяць поўную аплату ЖКП будуць з «дармаедаў» па месцы іх рэгістрацыі.

Урад вызначыў, як будуць спаганяць аплату па эканамічна абгрунтаваных тарыфах за ЖКП з не занятых у эканоміцы. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №315 ад 24 красавіка 2018 года, піша tut.by.

Нагадаем, працаздольныя грамадзяне, якія не занятыя ў эканоміцы, будуць аплачваць па тарыфах гарачую ваду, ацяпленне і газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.

Спаганяць поўную аплату ЖКП будуць з «дармаедаў» па месцы іх рэгістрацыі. Нават у тых выпадках, калі ўтрыманец пражывае па адным адрасе, а прапісаны па іншым, аплачваць камуналку па эканамічна абгрунтаваным тарыфе будуць менавіта ў той кватэры, у якой ён зарэгістраваны.

Калі ў кватэры зарэгістраваны толькі адзін «дармаед», і больш ніхто, то яму давядзецца заплаціць па поўных тарыфах за ўсю спажытую гарачую ваду, ацяпленне і газазабеспячэнне. Калі ж прапісаны яшчэ нехта ў гэтым жыллі, то ўтрыманец аплаціць па поўным тарыфе толькі сваю частку спажытых паслуг.

- Умоўна кажучы, у арганізацыі ЖКГ будуць прыходзіць дакументы, у якіх будзе прапісана, што Іваноў Іван Іванавіч, які зарэгістраваны ў кватэры з трыма грамадзянамі, павінен праводзіць кампенсацыю. Вось яму і будзе налічана зыходзячы з таго аб'ёму, які ён спажыў, - тлумачаць у ЖКГ. - Мы не будзем ведаць, на якой падставе яго ўключылі ў спіс не занятых у эканоміцы. Спіс зацверджаны, парадак ёсць. Да прыкладу, на падагрэў вады сышло 0,6 гігакалорыі, у кватэры прапісана 3 чалавекі. Адзін з іх не заняты ў эканоміцы. Гэта значыць 0,2 гігакалорыі гэты грамадзянін будзе абавязаны аплаціць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах. Вось так яму будзе налічана.

Прывядзём іншы прыклад. Чалавек жыве ў арэндаванай кватэры ў Менску (у ёй прапісаны гаспадар жылля, таму квітанцыя выстаўляецца па льготных тарыфах), а зарэгістраваны ў Полацку ў бацькоў. Аплачваць па поўнай ён будзе частку квітанцыі ў райцэнтры. Груба кажучы, ён будзе аплачваць частку спажытых бацькамі паслуг, хоць фактычна нічым там не карыстаўся. Затое ў Менску, дзе ён сапраўды спажываў ЖКП, будзе плаціць па льготных тарыфах, калі не выйдзе за ўстаноўленыя ліміты.

Каб вызначыць, колькі «дармаед» будзе плаціць за гарачую ваду, камунальнікі агульную колькасць цеплавой энэргіі, выдаткаванай на падагрэў, падзеляць на колькасць зарэгістраваных у кватэры чалавек. «Дармаед» заплаціць па эканамічна абгрунтаваным тарыфе, а астатнія зарэгістраваныя ў гэтым жыллі - па субсідаваных.

За газазабеспячэнне ў кватэрах, у якіх устаноўлены прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, дармаеды будуць плаціць зыходзячы з аб'ёму спажытага газу. Так, спажыты ў жылым памяшканні аб'ём газу падзеляць на ўсіх зарэгістраваных жыхароў. «Дармаед» сваю «долю» аплаціць поўным тарыфам, астатнія прапісаныя жыхары - ільготным.

За газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (пры адсутнасці прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу) «дармаеды» будуць уносіць поўную плату зыходзячы з агульнай плошчы жылога памяшкання. Так, агульную плошчу кватэры падзеляць на колькасць прапісаных. Дармаед аплаціць сваю частку па эканамічна абгрунтаваным тарыфе.

За ацяпленне «дармаеды» таксама будуць плаціць зыходзячы са спажытага аб'ёму. Да прыкладу, у кватэры прапісана 3 чалавекі, ім выставілі рахунак за ацяпленне за 2 гігакалорыі, гэта значыць на кожнага прыпадзе па 0,66 гігакалорыі. За такі аб'ём «дармаедам» давядзецца заплаціць поўным тарыфам.

Дарэчы, калі ў кватэры прапісаныя двое чалавек і яны абодва патрапілі ў дармаеды, то кожны з іх будзе аплачваць сваю частку спажытых паслуг па поўным тарыфе.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 1 студзеня 2019 года, а пункты, якія тычацца аплаты паслуг цеплазабеспячэння і газазабеспячэння, - з 1 кастрычніка 2019 года.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках