26 красавiка 2024, Пятніца, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Праблем ва ўладаў дадасца

7
Генадзь Фядыніч: Праблем ва ўладаў дадасца
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Абвінавачванні ў адрас прафзвязу РЭП не маюць законных падстаў.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў старшыня незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч у каментары выстаўленага ўладамі канчатковага абвінавачвання:

- Выстаўленае нам з Ігарам Комлікам абвінавачванне практычна нічым не адрозніваецца ад першапачатковага. Цяпер будзе знаёміцца з матэрыяламі справы, якіх вельмі шмат. Хочам высветліць, адкуль узяліся лічбы, якія нам інкрымінуюць. Раней нам ніякіх дакументаў не паказвалі і, можна сказаць, нічога не расказвалі.

Напраўду, вельмі цікава, што там за такія дакументы сямігадовай даўніны. Увогуле, будзем разбірацца разам з адвакатамі.

Вельмі складана цяпер прагназаваць, што будзе далей. Мы ўсведамляем, у якой краіне жывем, але хачу адназначна заявіць, што довадная база ў справе адсутнічае, абвінавачванні не маюць законных падстаў.

Цяпер будзем узмоцнена працаваць па ўсіх кірунках. У тым ліку, з міжнароднай грамадскасцю для таго, каб даць зразумець уладам, што не тым яны займаюцца, нарэшце. Працы ў краіне нямерана ў шматлікіх кірунках, а яны сёння пераследуюць наш прафзвяз, які сапраўды патрэбны людзям.

Улады сур'ёзна мяркуюць, што калі не будзе РЭПа, то праблемы ў краіне знікнуць? Або лепш стане? Дык магу ім сказаць, што праблем толькі дадасца! Не будзе каму развязваць простыя чалавечыя праблемы.

Мы дапамагаем людзям і хочам быць пачутымі уладай, бо складваецца ўражанне, што яны не ў курсе таго, што адбываецца ў краіне і нашай арганізацыі, напрыклад. Калі хочуць ведаць, што людзі думаюць пра сітуацыю, то хай садзяцца за стол для правядзення дыялогу і ўносяць карэктывы ў сваю палітыку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках