13 жнiўня 2026, Чацвер, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна хоча скасаваць візы яшчэ з 61 краінай свету

3
Украіна хоча скасаваць візы яшчэ з 61 краінай свету

Украіна вядзе перамовы з краінамі «белага шэнгену» што да ўстанаўлення з імі бязвізавага рэжыму.

Пра гэта УНН распавёў начальнік аддзела консульска-прававых пытанняў, намеснік начальніка Упраўлення консульскага абслугоўвання Дэпартамента консульскай службы МЗС Украіны Сяргей Меняйла.

«Спіс так званага «белага шэнгену» - гэта такі спіс, у які таксама ўваходзіць і Украіна. Гэта рэгламент ЕЗ ад 2001 года, які ўстанаўлівае пералік краін, грамадзяне якіх могуць уязджаць у Еўропу без віз і знаходзіцца там 90 дзён на 180. Акрамя Украіны ў спісе ёсць яшчэ 61 дзяржава. З усімі імі мы вядзём дыялог, бязвізавы рэжым, скіраваны на тое, каб грамадзяне Украіны, якія маюць права ўезду ў краіны ЕЗ без віз, мелі таксама права ўезду і ў гэтыя краіны, грамадзяне якіх, у сваю чаргу, уязджаюць без візы ў Еўропу. Мы гэта прапануем на ўзаемнай аснове. Мы да вас з безвізам - вы да нас, каб геаграфія бязвізавых падарожжаў грамадзян Украіны была шырэйшай. Не толькі дзяржавы ЕЗ і Шэнгенскай зоны, але таксама дзяржавы, грамадзяне якіх таксама ўязджаюць у краіны ЕЗ без віз - гэта, як я казаў, той жа Уругвай, Перу, Калумбія, Мексіка, Сейшэльскія, Багамскія выспы, Антыгуа і Барбудда, Македонія, Албанія - спіс даволі шырокі. І з усімі ў нас розны ўзровень дыялогу, аднак з усімі стараемся дасягнуць выніку», - распавёў Меняйла.

З ягоных слоў, з чатырма краінамі Лацінскай Амерыкі Украіна можа скласці пагадненні аб скасаванні віз найбліжэйшым часам.

«З чатырма краінамі гэтага рэгіёну былі дэталёва абмеркаваныя магчымасці ўжо найбліжэйшым часам складання дамоваў аб скасаванні візавага рэжыму. Гэта Уругвай, Перу, Калумбія. Прадметныя дыскусіі былі па Мексіцы», - паведаміў Меняйла падчас круглага стала.

Ён таксама падкрэсліў, што ўкраінскаму знешнепалітычнаму ведамству пастаўленая дакладная задача - пашырэнне геаграфіі бязвізавых падарожжаў украінцаў на максімальную колькасць краін.

«На сённяшні дзень грамадзяне Украіны могуць падарожнічаць без візы ў 85 дзяржаў свету», - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках