26 красавiка 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пераконваў Мэркель адмовіцца ад «Паўночнага струменю-2»

7
Трамп пераконваў Мэркель адмовіцца ад «Паўночнага струменю-2»

У абмен на гэта ЗША гатовыя прапанаваць ЕЗ абмеркаваць новыя гандлёвыя дамоўленасці.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пераконваў Нямеччыну адмовіцца ад праекту «Паўночны струмень-2».

Пра гэта паведамляе нямецкае выданне N-TV са спасылкай на прадстаўнікоў урадаў ЗША, Нямеччыны і краін ЕЗ (пераклад - eurointegration.com.ua).

Паводле іх інфармацыі, Трамп на сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель у мінулым месяцы намагаў на тым, што Берлін павінен спыніць падтрымку «Паўночнага струменю».

У абмен на гэта ЗША былі гатовыя прапанаваць ЕЗ абмеркаваць новыя гандлёвыя дамоўленасці, якія дапамаглі б пазбегнуць трансатлантычнай гандлёвай вайны.

Трэба адзначыць, што без гандлёвага ўрэгулявання Еўропа ўжо з 1 чэрвеня сутыкнецца з падаткамі ЗША на імпарт сталі і алюмінію.

Як паведамлялася, у нямецкім Лубміне пачалося будаўніцтва газавай прыёмнай станцыі ў рамках праекта газаправода «Паўночны струмень-2».

Праціўнікі праекта - у тым ліку Польшча, краіны Балтыі, Украіна, Малдова, ЗША і Данія - сцвярджаюць, што «Паўночны струмень-2» павялічыць залежнасць ЕЗ ад «Газпрома», які ўжо пастаўляе блізу траціны аб'ёмаў газу ў ЕЗ.

Акрамя Нямеччыны, Фінляндыя таксама ўхваліла будаўніцтва газаправода, даўжыня якога складзе 1200 кіламетраў. Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што праект «Паўночны струмень-2» не можа быць рэалізаваны без захавання Украіны як транзітнай краіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках