17 чэрвеня 2019, панядзелак, 9:17
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Марш абураных беларусаў на Дразды не за гарамі

51

Як жывуць сапраўдныя дармаеды?

Пра гэта піша на сайце БНК актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Арцём Чарняк:

- Пазаўчора, калі «палатка» амаль аднагалосна прагаласавала за новы дэкрэт аб дармаедах, праязджаў на ровары праз Дразды. Глянуў, як жывуць «слугі народа». Дарагія аўто, дамы коштам больш як паўмільёна, высокія муры і ахова.

Апошняе вельмі дарэчы, а то людзі ўсё часцей задаюць правільныя пытанні: адкуль грошы на палацы ў чыноўнікаў і куды ідуць нашы падаткі? Рана ці позна і па адказ прыйдуць. Толькі не на плошчу гэтым разам, а ў госці да сапраўдных гультаёў. Марш абураных беларусаў на Дразды не за гарамі.