28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Марадону заплацілі, каб ён пару разоў з'явіўся ў Берасці

24
Аляксандр Глеб: Марадону заплацілі, каб ён пару разоў з'явіўся ў Берасці
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Аргентынец не будзе працаваць у Беларусі.

Хаўбэк БАТЭ Аляксандр Глеб пракаментаваў кантракт легенды сусветнага футбола Дыега Марадоны і берасцейскага "Дынама", піша sport-express.ru:

- У Беларусі, напэўна, цяпер усе заўзята абмяркоўваюць. Усё ж такі ў берасцейскае "Дынама" прыедзе Марадона.

- Ды не ведаю. Ажыятаж узнікае перш за ўсё ў прэсе. СМІ "кіпяць". Тэлефануюць, пытаюцца, журналістам цікава.

- А пра што падумалі вы, калі зразумелі, што прыезд Марадоны - гэта не "качка"?

- Я даволі спакойна паставіўся. Для іміджу і папулярызацыі футбола ў Беларусі, рэкламы - гэта проста выдатна. Такі чалавек да нас едзе! Да нашага спорту, думаю, падвысіцца цікавасць з боку заўзятараў. Аднак я ўважаю запрашэнне Марадоны за просты піяр-ход.

- Чаму?

- Не думаю, што Марадона будзе тут працаваць. Дай бог, каб я памыляўся. Час пакажа. Схіляюся да таго, што Берасце пайшло на такую піяр-акцыю. Не больш за тое. Напэўна, вялікаму аргенцінцу заплацілі, каб ён з'явіўся ў Берасці. Адзін раз ці пару разоў. Не больш за тое.

- Увесь час цягам года ён дакладна жыць не будзе?

- Думаю, што не. Было б выдатна, калі б ён увесь час працаваў у берасцейскім "Дынама". Я толькі "за", - падае словы Глеба

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках