20 красавiка 2024, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З каго бяруць прыклад хамаватыя кіраўнікі ў рэгіёнах?

12
З каго бяруць прыклад хамаватыя кіраўнікі ў рэгіёнах?

Бунт працоўных у Слонімскім раёне выявіў сур'ёзныя праблемы ў стасунках улады і насельніцтва.

«Рыба гніе з галавы», - так пракаментавала ў праграме «Размова» тэлеканала «Белсат» журналістка Таццяны Смоткіна скандальны страйк работнікаў аграгаспадаркі «Новадзевяткавічы» ў Слонімскім раёне, якія абурыліся маленькімі заробкамі і перш за ўсё хамскім паводзінамі кіраўніка прадпрыемства.

Паводле ейных слоў, такое стаўленне да падначаленых у Беларусі паўсюль, а прыклад бярэцца з манер Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, што страйк механізатараў пад Слонімам пачаўся 16 траўня. Работнікі РУСП «Новадзевяткавічы» ў Слонімскім раёне паўсталі супраць свайго кіраўніцтва і адмовіліся выконваць працу.

Галоўнае патрабаванне страйкоўцаў - адстаўка кіраўніка РУСП «Новадзевяткавічы» Уладзіміра Акуліча.

Са слоў рабочых, кіраўнік гаспадаркі дазваляе сабе абразы на адрас падначаленых, затрымлівае заробкі, пагражае незадаволеным звальненнем. Працоўныя адмаўляюцца выходзіць на змену пры цяперашнім кіраўніцтве.

Кіраўнік Слонімскага раёна Генадзь Хоміч пацікавіўся, чаму людзі не хочуць працаваць пад кіраўніцтвам Уладзіміра Акуліча.

«Неаднаразова абзывае нецэнзурнымі словамі, быў п'яны»,

«Кіраўнік наш не ўмее з людзьмі працаваць і па-чалавечы размаўляць, абзывае людзей, асабліва жанчын»,

«Нам патрэбнае добрае стаўленне да людзей»,

«Нас тут за людзей не ўважаюць. Мы з гэтым дырэктарам працаваць не будзем: ён нас не паважае. Усё - калектыву няма»,

«А як ён жанчын, спецыялістаў, маладых дзяўчат прыніжае?! Вы б паслухалі, што ён на іх гаворыць», - абурана выказвалася жанчына ў зале.

«Ён нам учора сказаў, што будзе тут працаваць, нават калі мы памром», - адказалі працоўныя сельгаспрадпрыемства.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках