10 траўня 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вызначылі найлепшую школу, гімназію і дзіцячы садок

1
У Менску вызначылі найлепшую школу, гімназію і дзіцячы садок

Конкурс праводзіцца раз на тры гады.

У Менску вызначылі найлепшыя ўстановы адукацыі 2018 года, паведамляе БелТА.

Першае месца ў намінацыі «Найлепшая ўстанова дашкольнай адукацыі» дасталася яслі-саду №239, у намінацыі «Найлепшая сярэдняя школа» - школе №4, у намінацыі «Найлепшая гімназія» - гімназіі №13. Пераможцам уручаны падзякі, памятныя знакі аб удзеле ў творчым спаборніцтве, а таксама сертыфікат на чатыры тысячы рублёў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы.

За значны ўнёсак у развіццё адукацыі, высокі прафесіяналізм і творчую ініцыятыву падзякі і спецыяльныя дыпломы ўручаныя фіналістам і лаўрэатам конкурсу. Адзначаныя поспехі СШ №19 у арганізацыі метадычнай работы, гімназіі №14 у пытаннях падтрымкі этнакультурнага кампанента адукацыйнага працэсу і захавання нацыянальнай культуры, гімназіі №16 у стварэнні ўмоў для творчай самарэалізацыі.

Другое месца ў конкурсе занялі яслі-сад №208, школа №9, гімназія №17, трэцяе месца - дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №91 "Васілёк", школа імя Янкі Купалы №19 і гімназія №14.

Конкурс праводзіцца раз на тры гады. Яго арганізатарам выступае камітэт адукацыі Менгарвыканкама пры падтрымцы Менскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага звязу работнікаў адукацыі і навукі. Арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне выконвае Менскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках