26 красавiка 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вось гэта рамонт: на 2,5 км дарогі - 150 люкаў

3
Вось гэта рамонт: на 2,5 км дарогі - 150 люкаў

У Лідзе адрамантавалі адну з асноўных гарадскіх артэрый - вуліцу Свярдлова.

На Каляды адбылося яе ўрачыстае адкрыццё: з чырвонай стужкай, аркестрам і парадам рарытэтных аўто. І толькі жыхары вуліцы не падзялялі радасці гарадскіх чыноўнікаў. На два з 2,5 км вуліцы лідчукі налічылі больш за 150 люкаў. Падчас рэканструкцыі ўсе камунікацыі праклалі пасярод дарогі, хоць раней яны былі пад ходнікам, перадае «Белсат».

Адзін з кварталаў вуліцы наогул адцялі ад дарогі. І цяпер мясцовыя жыхары, каб выехаць з двара на праезную частку, вымушаны ездзіць па ходніку. Падчас рамонту праезную частку ўзнялі вышэй, у выніку двары апынуліся ў нізіне. Праз перапад узроўняў некаторыя аўтаўладальнікі адрываюць бамперы ад сваіх аўтамабіляў, іншыя папросту звыклі церціся аб асфальт сподам аўтамабіля.

Сярод шматлікіх хібаў - адсутнасць асфальтавага пакрыцця на некаторых адцінках адрамантаванай гарадской магістралі, а таксама бардзюры, якія ўсё пасля пяці месяцаў эксплуатацыі пачалі раскідацца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках