12 лiстапада 2019, aўторак, 23:01
Добрая навіна
Рубрыкі

Міністарка працы: «Дармаедаў», якія сталі на шлях выпраўлення, накіруюць у ЛПП

159
Міністарка працы: «Дармаедаў», якія сталі на шлях выпраўлення, накіруюць у ЛПП
ІРЫНА Касцевіч
ФОТА: TUT.BY

«Дармаедскія камісіі» ўжо гатовыя да працы.

Спісы платнікаў поўнай вартасці камунальных паслуг паводле дэкрэту № 1 будуць гатовыя на 1 лютага 2019 года. Пра гэта заявіла міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч на сэмінары для мясцовых органаў улады ў Менскім аблвыканкаме, паведамляе sb.by. Кіраўніца ўстановы таксама распавяла, хто зможа прэтэндаваць на вызваленне ад аплаты ЖКП паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў.

Камісіі па спрыяння занятасці насельніцтва ўжо гатовыя разглядаць звароты грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Нагадаем, пад 1 ліпеня Мінпрацы сфармуе прыкладны пералік уважных прычын незанятасці грамадзян.

Пераважна гэта догляд састарэлых сваякоў, хваравітых дзяцей. Занятымі ў эканоміцы таксама пакуль лічацца і ўсе, хто мае і выкарыстоўвае для вырошчвання сельгаспрадукцыі прысядзібныя дзялянкі і дзялянкі для будаўніцтва і абслугоўвання жылля. За выняткам Менска і абласных цэнтраў.

У краіне дзясяткі тысяч грамадзян стаяць на прафілактычным уліку ў сувязі з асацыяльнымі ладам жыцця і злоўжываннем алкагольнымі напоямі, кожны другі - у працаздольным веку. З падачы камісій, ужо створаных у аблвыканкамах для рэалізацыі дэкрэту № 1, пасля складання трох пратаколаў і паводле прысуду грамадзяне, якія не якія сталі на шлях выпраўлення, будуць накіроўвацца ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Важны этап падрыхтоўчай работы - стварэнне баз звестак пра тых, хто не заняты ў эканоміцы з пазначэннем прычын. Гэта дазволіць ведаць дакладна сітуацыю кожнага жыхара краіны, узровень ягонай кваліфікацыі і даходаў, весці маніторынг і прымаць дзейсныя пастановы, адзначае выданне.

Раней у Мінпрацы распавядалі, што адна з галоўных праблем пры стварэнні базы не занятага ў эканоміцы насельніцтва - адсутнасць у Беларусі цэнтралізаванага ўліку інфармацыі і канкрэтных інфармацыйных баз, то бок службовых інфармацыйных рэсурсаў.

Нагадаем, 25 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1, якім прадугледжаныя захады для спрыяння занятасці насельніцтва. У новы дэкрэт не ўвайшлі нормы аб спагнанні з працаздольных непрацоўных грамадзян збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў. Пры гэтым асобы, якія раней прызнаваліся платнікамi гэтага збору, вызваленыя ад яго выплаты. Пілотную версію базы звестак працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, стварэнне якой прадугледжана дэкрэтам № 1, падрыхтуюць пад 1 верасня.

Раней у Мінпрацы прагназавалі, што пад дзеянне дэкрэту № 1 могуць падпасці блізу 250 тысяч беларусаў.