26 красавiка 2024, Пятніца, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі гарвыканкам вымагае ў арганізацый грошы на будаўніцтва Трыўмфальнай аркі

14
Магілёўскі гарвыканкам вымагае ў арганізацый грошы на будаўніцтва Трыўмфальнай аркі

Магілёўцы мяркуюць, што ўзвядзенне збудавання – марнаванне бюджэтных грошай.

Арганізацыі Магілёва атрымліваюць лісты ад гарвыканкама з просьбай пра «спонсарскую дапамогу» на будаўніцтва Трыўмфальнай аркі, піша mogilev.online.

Скрыншот дакумента апублікаваны ў супольнасці «Магілёў Real»

Нагадаем, што на Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі не выключаны прыезд Уладзіміра Пуціна: ён запрошаны туды Лукашэнкам. Таму Трыўмфальную арку, калі яе будаўніцтва будзе да гэтага моманту закончанае, можна будзе меркаваць падарункам асабіста Пуціну. Магчыма, праз яе і плануецца ўезд у горад прэзідэнта Расеі.

Магілёўцы ж ставяцца да збудавання вельмі скептычна і мяркуюць, што велізарныя грошы, якіх яно запатрабуе, можна было б выдаткаваць на іншыя, значна больш важныя для горада, мэты, да прыкладу, на ачыстку Святога возера, у якім забаронена купацца не першы год.

Акрамя таго, вялікія сумневы ў гараджанаў выклікае эстэтычны бок пытання. Ні з якім трыумфам, на азнаку якіх звычайна будаваліся трыўмфальныя аркі, магілёўскую праасацыяваць не атрымліваецца. Да ўсяго, яе класіцыстычны стыль цалкам не гармануе з пейзажам і архітэктурай раёна, у якім яна ўзводзіцца.

У цэлым, магілёўцы мяркуюць, што ўзвядзенне збудавання – марнаванне бюджэтных грошай.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках