26 красавiка 2024, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустракаць світанак выпускнікам дазволяць пад адказнасць бацькоў

4
Сустракаць світанак выпускнікам дазволяць пад адказнасць бацькоў

Сёлета апошні званок праводзяць 30 траўня.

Такі фармат зробяць традыцыйным. З 16.00 пачнуцца актыўнасці на тэрыторыі каля ўваходу ў «Менск-Арэну», а з 18 да 21 гадзіны прыкладна 11 тысяч школьнікаў будуць забаўляць у залі, піша kp.by.

«ВЯДОМА, ЯГОРА КРЫДА НЕ БУДЗЕ»

Спачатку самых паспяховых выпускнікоў узнагародзяць па шэрагу намінацый - да прыкладу, «Талент», «Чэмпіён». Класнага кіраўніка года вызначаць у намінацыі «Самы класны клас» - рэгіёны краіны назвалі сваіх намінантаў. Затым для 11-класнікаў выступяць зоркі беларускай эстрады. Хто менавіта, прадстаўнік Мінадукацыі Ларыса Емяльянчык не сказала.

- Артысты сапраўды самыя папулярныя сярод нашай беларускай моладзі, - пераконвала Ларыса Васільеўна. - Але хай будзе інтрыга. Калі вы пра ўсё напішаце, то пачнецца: «Ай...» Адна мама мне патэлефанавала і задала пытанне, ці будзе зноў Ягор Крыд. Вядома, Ягора Крыда не будзе.

Нагадаем, летась квіткі коштам 35 рублёў на канцэрт да апошняга званку з удзелам Ягора Крыда настойліва рэкамендавалі набыць менскім 11-класнікам. Гэта выклікала неадназначную рэакцыю.

Цэнтралізавана ў рамках удзелу ў апошнім званку будуць перамяшчацца па Менску толькі школьнікі з рэгіёнаў - 600 найлепшых выпускнікоў ад Менскай і па 100 ад пяці іншых абласцей. Дастаўку падлеткаў арганізуюць аблвыканкамы, а харчаванне і размяшчэнне ў сталіцы - гарвыканкам. А вось менчукі (іх будзе 10 тысяч - амаль усе выпускнікі горада) прыедуць да арэны самі.

ЗАБАРОНА НА ПРОДАЖ АЛКАГОЛЮ ВЫКЛІКАНАЯ РАПТОЎНЫМ ЖАДАННЕМ ПАДЛЕТКАЎ ВЫПІЦЬ

Выпускныя вечары Мінадукацыі дазволіла праводзіць 9 і 10 чэрвеня ў школах і гімназіях. Калі ва ўстанове не стае сваіх плошчаў для свята, выпускны дазволяць правесці ва ўстанове дадатковай адукацыі або ва ўстанове культуры. Але час, працягласць і месца вызначаюць дырэктар школы з удзелам бацькоўскага камітэта выпускнога класа па ўзгадненні з мясцовымі органамі.

- Загадам міністэрства вызначана, што сустрэча світанку дапускаецца, калі адказнасць за дзяцей бяруць на сябе педагагічныя работнікі і бацькі, - кажа Ларыса Емяльянчык.

Пад адказнасць бацькоў дзіця можна забраць з выпускнога і раней, чым скончыцца свята. Бацькі павінны папярэдзіць пра гэта класнага кіраўніка і адміністрацыю школы.

- Пажадана гэта рабіць у пісьмовым выглядзе, - кажа Ларыса Емяльянчык, - хоць мы не рэгламентуем строга.

А супрацоўнікі міліцыі будуць дзяжурыць у месцах правядзення выпускных да апошняга выпускніка і апошняга з бацькоў. Са слоў прадстаўніка МУС Аркадзя Харытаненкава, абстаноўка ў апошнія гады стала спакайнейшай, не ўчыняюцца злачынствы ў п'яным выглядзе і не затрымліваюцца падлеткі за знаходжанне ў такім стане.

Таксама ён пракаментаваў эфектыўнасць забароны на продаж спіртнога 30 траўня і 9 чэрвеня - у дні правядзення апошняга званка і выпускных.

- Я сам працаваў інспектарам спраў непаўналетніх і ахоўваў выпускныя вечары ў школе. Цяпер ужывання спіртных напояў ва ўстановах адукацыі няма. А 15 - 20 гадоў таму не тое каб прыходзілі п'яныя, але непаўналетнія спрабавалі праносіць алкаголь. Цяпер няма жадання спажыць спіртныя напоі. Вымушаная мера носіць рэкамендацыйны характар, але ў асноўным прадпрыемствы гандлю падтрымліваюць. Выкліканая яна тым, што падлетак у гэты момант выйшаў са школы і не пайшоў купляць спіртное, калі яму раптам захацелася гэта зрабіць. А газеты правільна пішуць: хто загадзя падрыхтаваўся, той знойдзе шчыліну і вып'е алкаголь.

Што тычыцца парадку і формы правядзення выпускных экзаменаў пасля 9 і 11 класаў, то ў ім у параўнанні з мінулым навучальным годам нічога не змянілася. За курс базавай школы трэба напісаць дыктоўку па беларускай і расейскай мовах, а таксама выканаць кантрольную па матэматыцы. Пасля 11-га выпускнікі пішуць пераказ па беларускай ці расейскай мове, таксама іх чакае кантрольная па матэматыцы, а яшчэ вусныя экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі. Акрамя аб'явы заданняў і тэкстаў экзаменаў па ТВ і радыё, іх размесцяць на партале Мінадукацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках