25 красавiка 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлопец з Добруша, які трапіў пад цягнік, нечакана выйшаў з комы

8
Хлопец з Добруша, які трапіў пад цягнік, нечакана выйшаў з комы

Лекары ў шоку.

Зусім нядаўна СМІ пісалі пра тое, што маладога чалавека, які трапіў пад цягнік, увялі ў штучную кому, але здарыўся цуд, інакш тое, што здарылася не назавеш. Данііл нечакана ачомаўся. У гэта не маглі паверыць нават лекары.

Ягоны брат Гена падзяліўся з «Сильными Новостями» добрай навіной.

«Здарыўся сапраўдыны цуд! Тры дні таму ён сам пачаў дыхаць, есці і гаварыць. Усе ў шоку! Лекары казалі, што на гэта могуць сысці месяцы і нават гады. Але цяпер я карміў яго ёгуртам і ён мне расказваў, што б ён яшчэ хацеў паесці».

Цяпер Данііл ўсё яшчэ знаходзіцца ў менскім шпіталі. Але на сённяшні дзень лекары ўжо могуць прагназаваць далейшы лёс маладзёна, магчыма, ён хутка вернецца дадому.

Нагадаем, няшчасны выпадак з удзелам непаўналетняга адбыўся ў канцы красавіка на адцінку чыгункі каля Насовічаў. Дзевяцікласнік мясцовай школы трапіў пад цягнік.

Трагедыя адбылася а 8 гадзіне раніцы. Падлетак накіроўваўся ў школу з пасёлка Сямёнаўскі, дзе пражывае разам з бацькамі. Чыгунку ён перасякаў у неналежным месцы, за 50-70 метраў ад абсталяванага чыгуначнага пераходу. Слухаючы музыку мабільнага тэлефона, ён не адрэагаваў на папераджальны сігнал цеплавоза.

Спачатку хлопца даставілі ў цяжкім стане ў клінічную лякарню Гомеля. Пасля экстранных аперацый, калі была выдаленая гематома ў галаве, яго перавезлі ў Менск і ўвялі ў штучную кому.

Са слоў сваякоў, праз нейкі час хлопца спрабавалі вывесці з гэтага стану, але атрымалася так, што ён не мог дыхаць сам, лёгкія не «запускаліся» і хлопца зноў вярнулі ў стан штучнай комы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках