26 красавiка 2024, Пятніца, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шабанах запусцяць акумулятарны завод

9
У Шабанах запусцяць акумулятарны завод

Шчолачныя акумулятарныя батарэі будзе вырабляць кампанія «АртСтылІнвест».

Рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Менск» стала кампанія «АртСтылІнвест», якая мае намер наладзіць вытворчасць акумулятарных батарэй і прылад сілкавання. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце СЭЗ, паведамляе tut.by.

«АртСтылІнвест» плануе вырабляць шчолачныя акумулятарныя батарэі для розных сфер прымянення. Акумулятары для пагрузчыкаў, тэлекамунікацыйнага абсталявання, электраэнэргетыкі, чыгуначнага транспарту, а таксама для сістэмы чыгуначнай сувязі і аўтаматыкі. Акрамя таго, будуць рабіцца цягавыя батарэі для транспартных сродкаў, старцерныя акумулятары для цеплавозаў, шахтныя акумулятары, акумулятарныя батарэі для сістэм альтэрнатыўнай энэргетыкі, а таксама стацыянарныя АКБ.

Акрамя таго, кампанія мае намер ажыццяўляць сэрвісныя работы рамонту і тэхнічнага абслугоўвання акумулятарных батарэй.

Арганізаваўшы вытворчасць у СЭЗ «Менск», «АртСтылІнвест» стане адзіным прадпрыемствам у Беларусі, якія выпускаюць сучасныя шчолачныя прамысловыя акумулятарныя батарэі і прылады сілкавання да іх. Цяпер гэты тавар цалкам імпартуецца.

Праектам прадугледжваецца тэхнічнае абсталяванне вытворчасці сучасным абсталяваннем, што забяспечвае высокі ўзровень прадукцыйнасці і тэхналагічнасці.

Агенцтва ПраймПрэс паведамляе, што папярэдні кошт праекта складае 1 мільён даляраў. Удзельнікі рынку сказалі, што за такую суму пабудаваць паўнавартасны завод нерэальна. Гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра зборачную вытворчасць.

Вытворчая пляцоўка «АртСтылІнвест» знаходзіцца на арэндаваных плошчах на ўчастку СЭЗ «Менск» у Шабанах.

Запланаваны тэрмін пачатку вытворчасці - першы квартал 2019 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках