18 красавiка 2024, Чацвер, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія дэмаркіравала мяжу з РФ на азёрах

Эстонія дэмаркіравала мяжу з РФ на азёрах

Эстонія ўстанавіла жоўтыя вехі ў разметцы зоны памежнага рэжыму на Чудскім, Пскоўскім і Цёплым азёрах.

Эстонія ўстанавіла апошнія жоўтыя вехі ў разметцы зоны памежнага рэжыму з Расеяй на Чудскім, Пскоўскім і Цёплым азёрах, а таксама на Нарвенскім вадасховішчы.

Пра гэта піша eurointegration.com cа спасылкай на ERR.

Са слоў кіраўніка Муствеэскай мяжы Ялмара Эрнітса, разметка зрабіла памежныя зоны больш прыкметнымі для тых, хто выходзіць на возера. Яна дапаможа лепш арыентавацца і знізіць імавернасць незаконных перасячэнняў мяжы.

На азёрах і вадасховішчах устаноўлена больш за сто вех на працягу 126 км. На Чудскім возеры вехі ўстаноўлены за 200 метраў ад часовай кантрольнай лініі, на Пскоўскім і Цёплым азёрах і на Нарвенскім вадасховішчы - за 50 метраў.

У Дэпартаменце паліцыі і памежнай аховы нагадалі, што на кожным плавальным сродку, які выходзіць на памежны вадаём, павінна быць навігацыйная прылада.

Выхад на возера і вяртанне неабходна рэгістраваць, што таксама можна зрабіць пры дапамозе праграмы для смартфонаў.

Нагадаем, у лютым Эстонія цалкам завяршыла дэмаркацыю наземнай мяжы з Расеяй. Агульная даўжыня мяжы складае 338 кіламетраў, з якіх 135 км праходзяць па сушы, 126 км - па азёрах, 176 км - па рэках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках