25 красавiка 2024, Чацвер, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры назвалі фаварыта фіналу Лігі чэмпіёнаў

Букмекеры назвалі фаварыта фіналу Лігі чэмпіёнаў

Вырашальны матч Лігі чэмпіёнаў-2017/18 пройдзе 26 траўня ў Кіеве.

Гішпанскі футбольны клуб «Рэал» з'яўляецца фаварытам фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць англійскага «Ліверпуля», уважаюць букмекеры.

Паставіць на тое, што турнір выйграе «Рэал», можна па каэфіцыенту 1,7 (57%). Зрабіць стаўку на ангельскую каманду, можна за 2,30 (43%), паведамілі «Интерфаксу» ў кампаніі «Рэйтынг букмекераў».

Шанцы «Рэала» перамагчы ў асноўны час з каэфіцыентам 2,20 (імавернасць - 44%). Паставіць на «Ліверпуль» можна за 3,25 (30%). Імавернасць нічыёй паводле вынікаў 90 хвілінай сустрэчы экспэрты ацанілі каэфіцыентам 3,80 (26%).

Найбольш імаверны зыход матчу, згодна з ацэнкай аналітыкаў, - гэта нічыя 1:1 (цяперашні каэфіцыент 9,00), перамога «Рэала» з лікам 2:1 (10,0) і лік 2:2 (12,0).

Сярод ставак на аўтараў гола экспэрты вылучылі Крышціяну Раналду. Паставіць на тое, што партугалец вызначыцца, можна па каэфіцыенту 1,80. За 2,80 прапануецца паставіць на Гарэта Бэйла. Гол Карыма Бензема ацэньваецца каэфіцыентам 3,00. Усе гэтыя гульцы прадстаўляюць «Рэал».

Вырашальны матч Лігі чэмпіёнаў-2017/18 пройдзе 26 траўня ў Кіеве. Пачатак сустрэчы - а 21:45 паводле Менску. Гэта будзе шостая сустрэча каманд у гісторыі турніру. Пакуль тры перамогі на рахунку ангельцаў, два матчы завяршыліся перамогай «Рэала». Аднойчы каманды сустракаліся ў фінале: у сезоне-1980/81 з лікам 1:0 выйграў «Ліверпуль».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках