26 красавiка 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адток капіталу з расейскіх акцый паставіў рэкорд больш чым за год

1
Адток капіталу з расейскіх акцый паставіў рэкорд больш чым за год
ФОТА: REUTERS

Расейскі фондавы рынак прадаўжае страчваць замежных інвестараў, нягледзячы на кошты на нафту.

Фонды-нерэзідэнты прадаюць акцыі расейскіх кампаній пяты тыдзень запар. За перыяд з 17 да 23 траўня адток капіталу паскорыўся амаль удвая, паведамляе ў пятніцу "БКС Глобал Маркетс" са спасылкай на звесткі EPFR Global.

За тыдзень замежныя гульцы прадалі папераў на 250 млн даляраў, за два тыдні – на 410 млн, а з канца красавіка – амаль на 1 млрд даляраў, піша finanz.ru.

Сумарны адток стаў рэкордным з лютага 2017 года, паказвае стратэг БКС Вячаслаў Смаллянінаў. Грошы выводзяць у першую чаргу фонды, арыентаваныя выключна на Расею.

Найбуйнейшы ў ЗША біржавы фонд, што інвестуе ў расейскія акцыі, – VanEck Vectors Russia ETF – на мінулым тыдні быў вымушаны вярнуць кліентам 36 млн даляраў. З пачатку траўня адток сродкаў з фонду дасягнуў 198,47 млн даляраў.

У выніку ўсе ўкладанні фонду, зробленыя на расейскім рынку з пачатку года, былі ліквідаваныя.

Фонд iShares MSCI Russia ETF, які набывае акцыі з індэкса MSCI Russia, страціў 44 млн даляраў за тыдзень і 78 млн даляраў з пачатку месяца. На такую суму кліенты фонду прад'явілі паі да пагашэння, вымусіўшы кіраўнікоў скарачаць пазіцыі на МосБирже.

З фондаў, арыентаваных толькі на Расею, сышло 240 млн даляраў супраць 110 млн тыднем раней, падлічыў Смаллянінаў. Рэшту – 10 млн даляраў – вывелі фонды, якія набываюць расейскі рынак "у пакеце" з іншымі краінамі, што развіваюцца.

Істотнае пытанне для фундатараў – вельмі магчымае прыняцце закона пра крымінальную адказнасць за захаванне антырасейскіх санкцый – гэта пагражае паскорыць зніжэнне замежных інвестыцый у РФ, адзначае галоўны аналітык банка "Глобэкс" Віктар Весялоў.

У цэлым рынак акцый застаецца пад уздзеяннем перавагі негатыўных настрояў на сусветных рынках, у той час як унутраныя ідэі практычна адсутнічаюць, адзначае аналітык Промсвязьбанка Яўген Лакцюхоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках