28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі зразумелі, што адказваць на санкцыі Захаду нявыгадна

2
У Расеі зразумелі, што адказваць на санкцыі Захаду нявыгадна

Санкцыі ўжо які год становяцца галоўнай тэмай Пецярбуржскага міжнароднага эканамічнага форуму.

Сусветная эканоміка сутыкаецца з новымі формамі пратэкцыянізму, якія пагражаюць яе развіццю. Такое меркаванне падчас выступу на Пецярбуржскім міжнародным эканамічным форуме выказаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе «Белсат».

Санкцыі і рэакцыя на іх ужо каторы год становяцца галоўнай тэмай Пецярбуржскага міжнароднага эканамічнага форуму. Прадпрымальнікі вельмі акуратна выбіралі словы. І папрасілі ўлады быць хаця б прадказальнымі.

«Я думаю, гэта будзе акурат той плюс, які да цяперашняга заканадаўства безумоўна дадасца. І тады мы будзем казаць не аб контрсанкцыях, а пра тэхналогіі ўвядзення контрсанкцый», - заявіў Аляксандр Шохін з Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Расеі.

Самым адважным апынуўся новы кіраўнік падліковай палаты Аляксей Кудрын. Адзін з самых папулярных удзельнікаў эканамічнага форуму. Ён упэўнены, што контрсанкцыі ўдараць зноў па Расеі:

«Спадзяюся, што ўрад імі не скарыстаецца. Гэта значыць, не трэба будзе карыстацца. Таму што часта мы страчваем на выкарыстанні такога кшталту антысанкцый. На жаль".

Затое, на думку Кудрына, варта дапамагчы пацярпеламу ад санкцый бізнэсу. У першую чаргу гаворка ідзе аб кампаніях Віктара Вексельбэрга і Алега Дзерыпаскі. Але бізнэсовец Аляксандр Лебедзеў рэагуе. Алігархі самі вінаватыя.

«Набраць мільярды даляраў крэдытаў у дзяржбанках, што ў гэтым добрага напраўду? Таму, гэта пытанне да Дзерыпаскі, як ён кіраваў сваёй імперыяй. А потым, вось, шчыра кажучы, у Дзерыпаскі было 8 мільярдаў, а пасля санкцый стала 5. Што значыць, здаваць, не здаваць? Можа, лекарам і настаўнікам лепш падняць заробкі?», - пытаецца бізнэсовец Аляксандр Лебедзеў.

На панэльных сесіях і круглых сталах было не да дробязяў. Як уладкаваць Расею - іншымі словамі - абмяркоўвалі на афіцыйных мерапрыемствах. Фінансавы віцэ-прэм'ер Антон Сілуанаў упэўнены, вось-вось усё задзейнічае.

«Нам кожны год даводзілася скарачаць выдаткі зыходзячы з неабходнасці балансу, дасягнення балансу бюджэту. Цяпер гэты перыяд пройдзены. І цяпер у нас няма тых праблем, якія мы мелі ў папярэднія гады», - сказаў віцэ-прэм'ер Антон Сілуанаў.

Усю сістэму мяняць трэба - словамі сантэхніка адказваў кіраўнік Сбербабанка Герман Грэф. І з ім былі згодныя шматлікія выступоўцы - ніякія інструменты з цяперашняй сістэмай кіравання працаваць не будуць.

«Цяпер шмат увагі надалі абмеркаванню праектнага кіравання. Але ніякае праектнае кіраванне не паляціць, калі мы не створым цалкам эфектыўную сістэму кіравання», - дадаў кіраўнік Сбербанка Расеі Герман Грэф.

Ілюстрацыяй быў практычна сімвал дзяржаўнай неэфектыўнасці - кіраўнік Роскомнадзора Аляксандр Жараў. Ягоная ўстанова працягвае спробы заблакаваць у краіне мэсэнджар «Тэлеграм».

«Цяпер для нас, для Роскомнадзора, як тэхнічнага выканаўцы гэтай пастановы, відавочны, той пратакол, які выкарыстоўвае Тэлеграм і тыя далейшыя дзеянні, якія будуць ужытыя для абыходу блакавання. Таксама ў нас ёсць свой сцэнар дзеянняў. І, паўтару яшчэ раз, гэта працэс і ён будзе закончаны. Я б сказаў, сачыце за навінамі», - заявіў Аляксандр Жараў.

За навінамі госці форуму сачылі у тым ліку і праз Тэлеграм. Бізнэсоўцы і чыноўнікі, праўда не пад камеру, прызнаваліся, што актыўна карыстаюцца сэрвісам. Уладальнік «Ведомостей» Дзям'ян Кудраўцаў упэўнены, што дзяржава заблакаваць мэсэнджар Дурова можа.

«Наогул, усё, што робіцца ў нас дрэннага кампенсуецца тым, што яно дрэнна выконваецца. Але ці магчыма гэта? Так, магчыма. Будзе вельмі шкада, калі такая велізарная дзяржаўная машына занятая такім глупствам», - кажа Дзям'ян Кудраўцаў.

Пра інтэрнэт сёння гаварылі і прэзідэнты Расеі і Францыі. Уладзіміру Пуціну нагадалі, як у мінулым годзе ён прызнаўся - што захварэў цыфравізацыяй. Я здаровы, адказаў Пуцін, гэта сусветная эканоміка цяжарная, а цяжарнасць - не хвароба.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках