26 красавiка 2024, Пятніца, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус перамог на этапе КС у кулявой страляніне ў Мюнхене

3
Беларус перамог на этапе КС у кулявой страляніне ў Мюнхене
Ілля Чаргейка

Ілля Чаргейка ў кожнай з спроб трапіў у дзясятку.

Беларус Ілля Чаргейка перамог на этапе Кубка свету ў кулявой страляніне ў Мюнхене, паведамляе карэспандэнт БелТА. У страляніне з пнеўматычнага карабіна на 10 м у фінале беларус паказаў найлепшы вынік. Ён здолеў ва ўсіх сямі сэрыях у кожнай спробе пацэліць у дзясятку.

У выніку Ілля Чаргейка набраў суму 249,5 бала і заняў першае месца. Срэбным прызёрам этапу Кубка свету ў Мюнхене стаў вядомы расейскі стралок Уладзімір Масленнікаў - 248,8. Бронзавую ўзнагароду здабыў Лю Шаачань з Кітайскага Тайбэя - 227,9. Кулявая страляніна ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў у Менску. Спаборніцтвы ў гэтаму тыпе спорту пройдуць з 22 да 29 чэрвеня 2019 года, агулам будуць размеркаваныя 13 камплектаў медалёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках