26 красавiка 2024, Пятніца, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабчанка раскрыў дэталі спецаперацыі СБУ

37
Бабчанка раскрыў дэталі спецаперацыі СБУ
Аркадзь Бабчанка
Фота: RFE/RL

Расейскі апазіцыйны журналіст Аркадзь Бабчанка распавёў дэталі спецаперацыі ўкраінскай спецслужбы ў інсцэніроўцы яго забойства.

На сумесным з СБУ прэс-брыфінгу ён паведаміў, што яго паінфармавалі аб падрыхтоўцы яго забойства месяц таму. Усяго спецаперацыя доўжылася два месяцы, паведамляе Радыё Свабода.

«За гэты месяц я бачыў, як хлопцы працавалі, як яны рылі носам, як буйвалы аралі. Увесь гэты месяц мы былі на сувязі, мы думалі, прапрацоўвалі, дзейнічалі. Вынікам гэтага стала вось гэтая спецаперацыя», - распавёў Бабчанка.

Са слоў журналіста, арганізатар яго «забойства» атрымаў $40 тысяч.

«Я нядрэнна каштую, слухайце! Паказалі мае пашпартныя звесткі, маю фатаграфію, якая ёсць толькі ў маім пашпарце... Стала зразумела, што інфармацыя ідзе з Расеі, з дзяржаўных службаў. Атрымаць гэтую інфармацыю маглі толькі спецслужбы», - адзначыў журналіст.

Нагадаем, што СБУ інсцэнавала забойства Аркадзя Бабчанка. У СБУ заявілі, што забойства замовілі спецслужбы Расеі. Тэлеканал СТВ паведамляе, завербаваны расейцамі грамадзянін Украіны «Г» прапанаваў былому ўдзельніку АТА за $30 тысяч забіць Бабчанку.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках