21 траўня 2024, aўторак, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка - міністру эканомікі: Не трэба знеслаўляцца. Якая яшчэ індустрыялізацыя?

24
Леанід Заіка - міністру эканомікі: Не трэба знеслаўляцца. Якая яшчэ індустрыялізацыя?
ЛЕАНІД ЗАІКА
ФОТА: TUT.BY

Уся гэтая лухта не патрэбна Беларусі.

Кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка выказаўся з нагоды плана індустрыялізацыі нашай краіны, агучанага міністрам эканомікі Уладзімірам Зіноўскім, піша «Салiдарнасць».

Нагадаем, згодна з планам, да кожнага з 118 раёнаў Беларусі будуць прывязаны пэўныя інвестыцыйныя праекты - «альбо агучаныя міністэрствамі альбо выпрацаваныя губернатарамі». Пакуль у гэтым плане 1740 праектаў.

«Хлопцы, не рабіце гэтую лухту, таму што гэта марнаванне сіл і часу! - заклікаў міністэрства эканомікі Леанід Заіка. - Лепш едзьце адпачываць у Крым. Усім міністэрствам. Зіноўскі! Валодзя! Адпраў усіх адпачываць у Крым! У Крыме вы знойдзеце магчымасць пабудаваць гэтыя 1000 прадпрыемстваў, асабліва энэргаздабываючых.

Але ўся гэтая лухта не патрэбная Беларусі. Не трэба знеслаўляцца. Якая індустрыялізацыя? Я разумею, таварыш Сталін сказаў «індустрыялізацыя», калі ў лапцях хадзілі. Але Беларусі не патрэбныя прамысловыя прадпрыемствы. Беларусі патрэбныя прадпрыемствы інтэлектуалізаваныя, гэта IT, гэта робаты. Сёння вядучы напрамак - гэта сфера паслуг. Прамысловая індустрыялізацыя не актуальная, яна дурная і не мае сэнсу.

Вы б лепш звярнуліся да бізнэс-супольнасці, каб яна прыкладна сфармулявала, якія прадпрыемствы ўважае патрэбнымі аднавіць, запусціць і на якія сферы бізнэсу арыентавацца. Гэтыя людзі будуць рызыкаваць сваімі грашыма, будаваць прадпрыемствы, напрыклад, па перапрацоўцы касмічнага паліва для ракет Маска.

Але не трэба прыдумляць самім гэтыя праекты, не трэба напружваць губернатараў. Губернатары і так не ведаюць, куды ім уцячы са сваіх пасадаў.

Калі ўжо вельмі трэба, лепш падтрымлівайце камвольны камбінат. Таму што так у нас жанчыны адзіныя ў свеце будуць мець спецыяльнасць часальшчык і матальшчыца. Гэта вельмі эратычна! Запытаюцца ў беларускі на пляжы ў Турцыі, кім яна працуе, а тая ў адказ: «Часальшчыца!» Я думаю, гэта будзе поспех».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках