21 траўня 2024, aўторак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі развіталіся з маці Міхаіла Жызнеўскага

9
У Гомелі развіталіся з маці Міхаіла Жызнеўскага
ФОТА: ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ

Маці Героя Украіны быў усяго 61 год.

У суботу пад Гомелем пахавалі маці забітага на Еўрамайдане ў Кіеве гамельчука Міхаіла Жызнеўскага. У жалобнай цырымоніі ўдзельнічаў першы сакратар Пасольства Украіны ў Беларусі Іван Башняк і іншыя прадстаўнікі дыпмісіі, піша kp.by.

Ніне Жызнеўскі быў усяго 61 год. Трохі менш за месяц таму, 8 красавіка, памёр бацька Героя Нябеснай Сотні.

ФОТА: ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ

- Разам з вамі падзяляем смутак і страту. Цяжка дачцэ праводзіць сваю маці ў апошні шлях. Але яшчэ цяжэй было выпраўляць маці свайго сына Міхаіла ў апошні шлях. Тыя няпростыя моманты жыцця, магчыма, і адбіліся на здароўі Ніны Васільеўны. Мы пакланяемся маці Героя Украіны за тое, што яна нарадзіла годнага сына, - выступіў на могілках першы сакратар украінскага пасольства.

НІНЕ ЖЫЗНЕЎСКІ БЫЎ УСЯГО 61 ГОД
ФОТА: ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ
У ЖАЛОБНАЙ ЦЫРЫМОНІІ ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ ПЕРШЫ САКРАТАР ПАСОЛЬСТВА УКРАІНЫ Ў БЕЛАРУСІ ІВАН БАШНЯК І ІНШЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ ДЫПМІСІІ
ФОТА: ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ

Таксама падчас жалобнай цырымоніі зачыталі словы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі:

- Гэтая сям'я паказала нам гераічны прыклад самаахвярнасці дзеля ідэалаў свабоды і годнасці.

ПРАДСТАЎНІК ПАСОЛЬСТВА - З ДАЧКОЙ НІНЫ ЖЫЗНЕЎСКАЙ, СЯСТРОЙ ЗАГІНУЛАГА МІХАІЛА
ФОТА: ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ
НА ПАХАВАННЕ САБРАЛАСЯ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ГРАМАДСКАСЦЬ ГОМЕЛЯ
ФОТА: ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ

У апошні шлях Ніну Жызнеўскую праводзілі прадстаўнікі грамадскасці Гомеля, якія дапамаглі дачцэ Наталлі арганізаваць пахаванне.

МАЦІ І БАЦЬКУ ПАХАВАЛІ ПОБАЧ З МІХАІЛАМ
ФОТА: ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках