26 красавiка 2024, Пятніца, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Дзеянні «Маці 328» недапушчальныя

121
Лукашэнка: Дзеянні «Маці 328» недапушчальныя

Дыктатар ігнаруе патрабаванні актывістак-галадоўніц.

Пра гэта Лукашэнка заявіў падчас размовы са старшынём Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Абмяркоўвалі пытанні далейшай барацьбы з наркаманіяй і злачынствамі, звязанымі з наркотыкамі. Лукашэнка адназначна выказаўся, што паслаблення ў дачыненні да датычных да збыту і распаўсюду наркотыкаў ніякага быць не можа. У дачыненні да спажыўцоў магчымыя нейкія паслабленні і паблажкі, - сказаў старшыня Вярхоўнага суда. - А што тычыцца формы, выбранай сёння групай маці, то гэта з'яўляецца недапушчальным, гэта ціск і ўмяшанне ў правасуддзе. І гэта не той спосаб, які павінен быць у нас. Нейкага паслаблення ўсеагульнага, асабліва для распаўсюднікаў, як заявіў Лукашэнка, не прадугледжанае», - сказаў старшыня Вярхоўнага суда.

Нагадаем, актывісткі руху «Маці 328» прадаўжаюць галадоўку ўжо 12 дзён.

Бестэрміновую галадоўку жанчыны пачалі ўначы 27 красавіка. Частка галадоўнікаў знаходзілася ў Пухавічах, частка - у Калінкавічах. Усяго галадоўку трымалі ў Беларусі блізу 20 чалавек. У канцы першага дня ў кватэру да галадоўнікаў прыйшлі мясцовыя чыноўнікі: старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Сяргей Гвозд. Яны прапанавалі жанчынам 2 траўня сустрэцца з кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі Наталляй Качанавай.

У адказ ім сказалі, што «Качанава нічога не вызначае» і патлумачылі, што хочуць звярнуцца ў першую чаргу да Лукашэнкі, а потым да міністра ўнутраных спраў, генпракурора, кіраўніка Следчага камітэта.

Галадоўнікі п'юць толькі ваду. 28 красавіка адной з удзельніц галадоўкі стала дрэнна і ёй выклікалі хуткую дапамогу.

Толькі за 2017 год у Беларусі паводле артыкула 328 КК (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў) асудзілі 2830 асоб, з іх 40 чалавек - непаўналетнія. Мінімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула - ад двух гадоў турмы, максімальнае - да 25 гадоў.

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках