19 траўня 2024, Нядзеля, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы начальнік ГУСР Менгарвыканкама Андрэй Дамарацкі

9
Затрыманы начальнік ГУСР Менгарвыканкама Андрэй Дамарацкі
АНДРЭЙ ДАМАРАЦКІ

Былы намеснік кіраўніка сталіцы затрыманы за «перавышэнне паўнамоцтваў».

Затрыманы былы намеснік кіраўніка сталіцы, а цяпер начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Андрэй Дамарацкі. Пра гэта tut.by паведамілі тры не звязаныя паміж сабой крыніцы.

«Затрымалі ўчора. Быццам бы Следчы камітэт. Кажуць, перавышэнне [службовых паўнамоцтваў]», - распавёў адзін з суразмоўцаў cайту. Гэтую ж інфармацыю пацвердзіла яшчэ двое крыніц.

Мабільны Дамарацкага недаступны. Апошні візіт у вайбер быў у аўторак.

У галоўным упраўленні спажывецкага рынку сказалі, што сёння Дамарацкага не было на працы. З якой прычыны - невядома.

У Следчым камітэце ад каментароў адмовіліся.

Андрэй Дамарацкі да верасня 2017 займаў пасаду намесніка старшыні Менгарвыканкама - курыраваў гандаль. Чыноўнік запомніўся на гэтай пасадзе ў тым ліку прагрэсіўнымі пастановамі: надаваў увагу развіццю беларускай кухні, крытыкаваў залішні кантроль за грамадскім харчаваннем. Ён таксама скасаваў уласную пастанову пазбавіцца ад палатак з садавінай, пасля таго як менчукі сталі выказваць незадаволенасць у інтэрнэце.

Але ў сувязі з аптымізацыяй дзяржапарату яго пасаду скарацілі і Дамарацкі стаў начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама. На новай пасадзе Дамарацкі быў актыўны. У ліку іншага задумаў рэканструкцыю гандлёвага цэнтра «Сталіца», пачаў рэфармаваць сістэму школьнага харчавання, а таксама планаваў змяніць фармат навагодніх кірмашоў у Менску.

Нагадаем, папярэдняга начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Сяргея Барысевіча ў красавіку 2017 года затрымаў КДБ у падазрэнні ў карупцыі. Суда над ім яшчэ не было.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках