БЧ мае праблемы з 62% запасных частак для рамонту цягнікоў
1- 5.09.2026, 13:58
Асабліва складаная сітуацыя з электрацягнікамі Stadler.
У распараджэнні «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі» апынуліся дакументы БЧ і Мінпрама станам на 20 ліпеня 2026 года. У пераліку — 3310 пазіцый запасных частак для рухомага складу.
Асабліва складаная сітуацыя з электрацягнікамі Stadler: 150 з 155 пазіцый аднесеныя да катэгорыі, дзе пастаўка немагчымая. У дызель-цягнікоў Pesa дзве пазіцыі трапілі ў гэтую катэгорыю, яшчэ 685 — у катэгорыю значных цяжкасцяў.
БЧ спрабуе знайсці беларускіх вытворцаў аналагаў. Аднак тэхнічная дакументацыя ёсць толькі па 81 з 332 найбольш праблемных пазіцый, таму праца пакуль знаходзіцца на папярэдняй стадыі.