25 красавiка 2024, Чацвер, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі могуць забараніць вільготныя сурвэткі

5
У Брытаніі могуць забараніць вільготныя сурвэткі

Вільготныя сурвэткі могуць забараніць праз пагрозу навакольнаму асяроддзю.

Праз пагрозу навакольнаму асяроддзю і каналізацыйнай сістэме каралеўства ўрад Вялікабрытаніі можа забараніць продаж вільготных сурвэтак. Пра гэта паведамляе ВВС.

Змываючы вільготныя сурвэткі ў туалет, людзі псуюць каналізацыйныя сістэмы, бо такія сурвэткі маюць у сваім складзе пластык і не раскладаюцца, як папера.

Гэта прымусіла ўрад краіны шукаць шляхі, каб пераканаць спажыўцоў не выкідаць іх у сцёкавыя воды.

Як варыянт, перад вытворцамі могуць паставіць жорсткі выбар - альбо спыняць выраб, альбо навучыцца рабіць сурвэткі без пластыка.

Самі ж вытворцы сцвярджаюць, што забараняць сурвэткі нявыгадна, бо яны ашчаджаюць ваду. У сярэднім, калі чалавек не мые рукі, а выцірае іх вільготнай сурвэткай, ён ашчаджае літар вады. Да таго ж, на пачках напісаная інструкцыя выкарыстання прадукту.

Выданне адзначае, што прэм'ер-міністарка Брытаніі Тэрэза Мэй паведаміла аб пастанове скараціць усе пластыкавыя адкіды ў краіне пад 2042 год.

Урад склаў план ліквідацыі пластыкавых адкідаў. Ён уключае максімальнае абмежаванне продажу розных бытавых прыстасаванняў, у тым ліку пластыкавых чарацінак для напояў, вушных палачак ды іншага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках