Меган Маркл наважылася парушыць правілы каралеўскай сям'і
7- 10.06.2018, 11:12
- 20,018
Новая герцагіня адступіла ад занадта кансерватыўных патрабаванняў прыдворнага «дрэс-кода».
Жонка брытанскага прынца Гары Меган Маркл парушыла этыкет каралеўскай сям'і, прыйшоўшы на парад Trooping of the Colour з нагоды афіцыйнага дня нараджэння каралевы Элізабэт II у неналежным выглядзе, піша The Sun.
Згодна з правіламі каралеўскага этыкету, жанчыны не маюць права з'яўляцца на публіцы ў адзенні з адкрытымі плячыма. Аднак Маркл прыйшла на цырымонію ў далікатна-ружовай сукенцы з шырокім выразам, які занадта агаліў плечы.
Trooping of the Colour (Цырымонія вынасу сцяга) - традыцыйны парад, які праводзіцца штогод з пачатку XVII стагоддзя - прайшоў у Вялікай Брытаніі ў суботу, 9 чэрвеня.