12 жнiўня 2026, Серада, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Македонію зачасцілі расейскія ідэолагі

5
У Македонію зачасцілі расейскія ідэолагі
ФОТА З САЙТА FLICKR.COM

Курыруе ідэолагаў вядомы прапагандыст «расейскага свету» Аляксандр Дугін.

У артыкуле гаворыцца, што ў Македонію зачасцілі расейскія ідэолагі і стратэгі, якія чытаюць лекцыі і адкрываюць навучальныя ўстановы ў македонскіх гарадах. Паведамляецца, што гэта тыя ж ідэолагі, якія ў свой час былі выкарыстаны для таго, каб разгайдаць сітуацыю ў Крыме і на Усходзе Украіны, а таксама ў спробе дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі, паведамляе glavnoe.ua.

Выданне haqqin.az адзначае, што ключавым стратэгам Крамля ў інфармацыйнай вайне Расеі ў Македоніі з'яўляецца Леанід Савін. У яго біяграфіі падкрэсліваецца, што ён камісар Еўразійскага саюза моладзі.

Гэтая арганізацыя - філіял Еўразійскага саюза Расеі, створаная Аляксандрам Дугіным і яго ідэалагічнымі спадарожнікамі.

У канцы траўня Леанід Савін правёў трэнінг для 50 сябраў крайне левай партыі «Адзіная Македонія». Партыя выступае супраць змены назвы Македоніі, і ўважае, што сяброўства ў NATO і ЕЗ прывядзе да канца незалежнасці гэта краіны.

Леанід Савін лічыцца стаўленікам Аляксандра Дугіна і ўважаецца рэдактарам у яго праектах Катэхон, Геапалітыка і Фонд стратэгічнай культуры. Фінансуюцца гэтыя праекты блізкім да Крамля алігархам Канстанцінам Малафеевым.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках