26 красавiка 2024, Пятніца, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узламаная старонка Следчага камітэта Беларусі ў Facebook

14
Узламаная старонка Следчага камітэта Беларусі ў Facebook

На старонцы паведамляецца, што Міністэрства сувязі даручэннем Лукашэнкі спыніла сваю дзейнасць.

Раніцай 12 чэрвеня была ўзламаная старонка Следчага камітэта Беларусі ў Facebook.

Ад імя Следчага камітэта там была размешчаная інфармацыя, што "Міністэрства сувязі і інфарматызацыі даручэннем Аляксандра Лукашэнкі спыняе ўсю дзейнасць, якая з'яўлялася несяброўскай у дачыненні да Расейскай Федэрацыі". Пазней з'явілася іншае фэйкавае паведамленне.

Кіраўнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч сказаў Еўрарадыё, што цяпер робяцца спробы аднавіць доступ да старонкі, інфармацыя, якая там змяшчаецца, не адпавядае рэчаіснасці. Ці нагадвае гэта спланаваную акцыю? "Пакуль складана пра гэта казаць, будзем разбірацца", – кажа Кабаковіч.

Як паведамляў сайт Charter97.org, у панядзелак была ўзламаная старонка на Twitter намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Максіма Рыжанкова. Там быў змешчаны фэйкавы ліст за подпісам Наталлі Качанавай, кіраўніцы адміністрацыі Лукашэнкі, у Маскву кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта Расеі. У ім выказваліся ад імя кіраўніка дзяржавы "прабачэнні расейскім калегам за арганізаваныя намі захады супраць Расейскай Федэрацыі ў галіне інфармацыйнай бяспекі". Яшчэ ўчора праваахоўныя органы пачалі высвятляць, хто стаіць за гэтай правакацыяй.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках