20 лiпеня 2026, панядзелак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы адзін з самых актыўных абаронцаў Курапатаў

14
Затрыманы адзін з самых актыўных абаронцаў Курапатаў

Аляксей Туровіч быў затрыманы побач з месцам пратэсту супраць адкрыцця «рэстарацыі на касцях».

12 чэрвеня а 7 гадзіне вечара побач з месцам пратэсту супраць адкрыцця «рэстарацыі на касцях» затрымалі сцэнарыста і драматурга Аляксея Туровіча.

«Ён мне патэлефанаваў з вуліцы Карбышава, на выхадзе з Курапатаў. У трубцы было выразна чуваць, як міліцыянты просяць яго прайсці для разбору. На заднім фоне таксама было выразна чуваць Ніну Багінскую», - распавёў «Белсату» Павел Севярынец.

Звязацца з Нінай Багінскай пакуль немагчыма: у яе няма мабільнага тэлефона.

Апошнія некалькі дзён Туровіч быў адным з найбольш актыўных абаронцаў Курапатаў. Менавіта ён не прапускаў матацыклістаў на тэрыторыю рэстарацыі «Паедзем паядзім» у суботу, 9 чэрвеня.

З пачатку чэрвеня ў Курапатах пад лозунгам: «Не кабак, а музей» праходзіць акцыя пратэсту супраць адкрыцця тут рэстарацыі.

Курапаты - лес на паўночным усходзе Менска, месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Паводле ацэнак даследчыкаў, там загінула ад 30 да 250 тысяч чалавек. З 1993 годзе Курапаты ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў як месца пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках