25 верасня 2018, aўторак, 1:16
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

Справа рэктара з Горак: фіктыўна ўладкаваў зяця, а той пасля разводу яго «здаў»

9

За што асудзілі рэктара сельгасакадэміі.

За карупцыю асудзілі рэктара сельгасакадэміі ў Горках. Паўла Саскевіча прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады і штрафу сумай 7350 рублёў. Прысуд пакуль не ўвайшоў у законнае дзеянне, Саскевіч застаецца рэктарам. TUT.BY даведаўся падрабязнасці справы.

У 2011 годзе Павел Саскевіч, будучы яшчэ першым прарэктарам БДСГА, фіктыўна ўладкаваў на працу ў сельгасакадэмію свайго зяця: сказаў падначаленым аформіць дакументы, але папярэдзіў іх, што зяць будзе толькі лічыцца лабарантам навукова-даследчай часткі акадэміі.

- Зяць Саскевіча быў індывідуальным прадпрымальнікам і ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць. Ягоныя абавязкі лабаранта выконвалі іншыя супрацоўнікі акадэміі і атрымлівалі за гэта заробак. Афіцыйнае працаўладкаванне мужчыну неабходнае было для таго, каб не плаціць унёскі у Фонд сацабароны, - патлумачыла TUT.BY старшая памочніца пракурора Магілёўскай вобласці Алена Шумейка.

Лабарантам зяць Саскевіча «працаваў» з 2011 да 2014 года. Як стала вядома TUT.BY, у 2014-м ён развёўся з дачкой рэктара, паміж былымі мужам і жонкай пачаўся канфлікт. Пасля чарговай сваркі яе былы муж распавёў сілавікам, што ў акадэміі ён фактычна не працаваў, а быў уладкаваны фіктыўна. Да таго моманту Саскевіч быў ужо рэктарам БДСГА.

Падчас следства Павел Саскевіч віну не прызнаваў. Маўляў, думаў, што экс-зяць ходзіць на працу і выконвае свае абавязкі. Пра тое, што гэта не так, Саскевіч нібыта даведаўся толькі падчас праверкі.